Герлахаўскі Шціт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Герлахаўскі-Шціт»)
Герлахаўскі Шціт
Герлахаўскі Шціт
Найвышэйшы пункт
Вышыня 2655 н. у. м.
Адносная вышыня 2344 м н. у. м.
Ізаляцыя 509 km н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Высокія Татры[d] і Попрад
Кантынэнт Эўропа
Краіна Славаччына
Горная сыстэма Карпаты
Герлахаўскі Шціт на мапе Славаччыны
Герлахаўскі Шціт
Герлахаўскі Шціт
Герлахаўскі Шціт

Герлахаўскі Шціт (па-славацку: Gerlachovský štít) — самая высокая горная вяршыня Карпатаў і ўсёй Цэнральнае Эўропы. Вышыня 2655 м. Знаходзіцца на тэрыторыі Славаччыны ля мяжы з Польшчай. Складзена з гранітаў.

Уваходзіць у Татранскі нацыянальны парк.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашняя назва гары паходзіць ад мястэчка Герлахаў ля яе падножжа. Шціт з славацкае мовы перакладаецца як «пік», «вяршыня». Размоўная назва гары сярод славакаў — «Герлах», сярод палякаў — «Гарлух». Аднак у гісторыі гара перажыла некалькі перайменаваньняў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўднёвы схіл гары

Першая назва, якая сустракаецца на нямецкай мапе 1762 году, — Kösselberg (літаральна — гара Кацёл). Пазьнейшая славацкая назва Герлахаўскага Шціту — Kotol, што таксама перакладаецца як кацёл. Зьяўленьня такога імі зьвязанае з характэрнай для гары цыркападобнай вяршыняй (ледавіковы кар).

Імя, якое гара носіць сёньня, зьявілася ў геаграфічнай літаратуры і падарожных правадніках у XIX ст. Аднак сымбалічны статус гары як найвышэйшай кропкі Аўстра-Вугоршчыны прадвырашыў яе лёс да зьмяненьня імі — ў 1896 годзе яна была названая ў гонар імпэратара Франца-Іосіфа I. Пасьля падзеньня манархіі ў 1918 годзе гары была вернутая папярэдняя назва — Герлахаўскі Шціт, аднак урад Польшчы, які абвясьціў тэрыторыю Высокіх Татраў польскае тэрыторыяй, перайменаваў гару ў Szczyt Polski (Пік Польшчы), хаця кантролю над ёй так і не атрымаў. Новы ўрад Чэхаславаччыны надаў гары ў 1923 годзе новае імя — Štít legionárov (Пік легіянэраў) у гонар чэхаславацкіх легіёнаў. Аднак і гэтая назва не пратрымалася доўга: яна была выцесьненая папярэднім Герлахаўскім Шцітом. Далей на перайменьне гары паўплывала ідэалёгія камуністычнае партыі, ў выніку чаго ў 1948 годзе на мапах зьявіўся «Пік Сталіна». Менш чым праз 10 год старое імя было вернутае і захавалася да нашых дзён.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герлахаўскі Шцітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў