Герой Расейскай Фэдэрацыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэдаль «Залатая Зорка»

Гер́ой Расейскай Фэдэрацыі — вышэйшае ганаровае званьне ў Расеі, знак асаблівай адзнакі. Прысвойваецца за зьдзяйсненьне надзвычайнага подзьвігу.

Званьне было заснаванае Законам Расейскай Фэдэрацыі «Аб усталяваньні званьня Герой Расейскай Фэдэрацыі і ўстанове знака спэцыяльнай адзнакі — Мэдалю „Залатая Зорка“» ад 20 сакавіка 1992 году і ўведзеная ў дзеяньне ў той жа дзень паводле пастановы Вярхоўнага Савета Расейскай Фэдэрацыі. Званьне Героя Расейскай Фэдэрацыі прысвойваецца Прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі аднойчы. Другасныя ўзнагароджаньні званьнем Героя Расеі немагчымыя.

Агульны лік узнагароджаных (па стане на чэрвень 2009 году) складае 930 чалавек, зь іх 410 узнагароджаныя пасьмяротна.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герой Расейскай Фэдэрацыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў