Гумар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усьмешка — прыкмета добрага настрою

Гу́мар (ад лац. humor) — інтэлектуальная здольнасьць падмячаць у зьявах іх камічныя бакі. Пачуцьцё гумару зьвязанае з уменьнем суб’екта выяўляць супярэчнасьці ў навакольным сьвеце[1].

У шырокім сэнсе — усё, што можа выклікаць сьмех ці ўсьмешку.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова гумар мае лацінскія карані. У антычнай мэдыцыне стан чалавека апісваўся суадносінамі чатырох вадкасьцяў — крыві, лімфы, жоўтай і чорнай жоўці — якія яны звалі «гумар» (гл.: гумаральны). Суадносіны й гармонія гэтых вадкасьцяў вызначалі здароўе й самаадчуваньне чалавека.

Віды гумару[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць розныя формы гумару: іронія, аксюмаран ці гульня словаў, пародыя, сатыра, анэкдот, жарт, калямбур і гэтак далей. Асаблівы від гумару ўяўляе сабой чорны гумар.

Нароўні з тэкставай формай, гумар можа быць таксама прадстаўлены ў графічным выглядзе — карыкатура, шарж і інш.

Псыхалёгія гумару[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачуцьцё гумару — здольнасьць суб’екта разумець гумар. Яно надае суб’екту ўпэўненасьці ў сабе й аптымізм. У крайніх выпадках выклікае пачуцьцё перавагі й улады над аб’ектам зьневажэньня.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Психология. Словарь под ред. А. В. Петровского, М. Г. Ярошевского. Москва, Политиздат, 1990