Гэрбэрт Кларк Гувэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэрбэрт Кларк Гувэр
4 сакавіка 1929 — 4 сакавіка 1933
Папярэднік Кальвін Кулідж
Наступнік Франклін Дэлана Рузвэлт
5 сакавіка 1921 — 21 жніўня 1928
Папярэднік Joshua W. Alexander[d]
Наступнік William Fairfield Whiting[d]
6 лістапада 1928 — 4 сакавіка 1929
Папярэднік Ўорэн Г. Гардынг
Наступнік Франклін Дэлана Рузвэлт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 жніўня 1874(1874-08-10)[1][2][3][…]
Памёр: 20 кастрычніка 1964(1964-10-20)[1][2][3][…] (90 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Лу Гувэр[d]
Дзеці: Гербэрт Гувэр-малодшы[d][6] і Алан Гувэр[d][6]
Бацька: Джэсі Гувэр[d]
Маці: Гульда Рэндэл Мінтарн[d][6]
Адукацыя:
Узнагароды:

Гэ́рбэрт Кларк Гу́вэр (10 жніўня 1872, Ўэст-Бранч, Аёва — 1964) — 31-ы прэзыдэнт ЗША, арганізатар «Амэрыканскай адміністрацыі дапамогі» краінам, якія пацярпелі ў 1-й сусьветнай вайне. Быў прафэсійным інжынэрам па горнай здабычы, нарадзіўся ў сям’і квакераў. Быў сябрам рэспубліканскай партыі ЗША. Узначальваў адміністрацыю харчаваньня ЗША падчас Першай сусьветнай вайны. Набыў сусьветную вядомасьць дзякуючы гуманітарнай дапамозе Бэльгіі падчас вайны. Быў сакратаром камэрцыі ЗША ў 1920-я падчас прэзыдэнцтва Ўорэна Г. Гардынга і Кальвіна Куліджа, спрыяў супрацоўніцтву паміж урадам і бізнэсам у межах «эканамічнай мадэрнізацыі». На выбарах прэзыдэнта ў 1928 годзе Гувэр зь лёгкасьцю перамог ад Рэспубліканскай партыі нягледзячы на тое, што раней не абіраўся. Гувэр зьяўляецца апошнім на сёньняшні дзень прэзыдэнтам, які быў абраны пасьля службы на пасадзе сакратара міністэрства. Ён зьяўляецца адным з двух прэзыдэнтаў ЗША, якія да гэтага не займалі выбарныя пасады і ня мелі высокіх вайсковых званьняў (другі такі прэзыдэнт — Ўільям Говард Тафт).

Гувэр, вопытны інжынэр, шчыра верыў у Рух эфэктыўнасьці, паводле якога ўрад і эканоміка неэфэктыўныя і нерацыянальныя і іх трэба палепшыць з дапамогай экспэртаў, якія могуць выявіць праблемы і вырашыць іх. Стаў прэзыдэнтам у 54 гады.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Herbert Hoover // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Lundy D. R. Herbert Clark Hoover // The Peerage (анг.)
  3. ^ а б в г Herbert Clark Hoover // The Biographical Dictionary of Iowa (анг.)University of Iowa Press, 2008. — ISBN 978-1-58729-685-7
  4. ^ а б Carnegie Hall linked open data (анг.) — 2017.
  5. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118706985 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  6. ^ а б в Lundy D. R. The Peerage (анг.)