Гімн Альбаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Hymni i Flamurit
Гімн сьцягу
Аўтар словаў Aleksander Stavre Drenova[d]
Кампазытар
Краіна
Hymni i Flamurit у Вікісховішчы

«Гімн сьцягу» (па-альбанску: «Hymni i Flamurit») — дзяржаўны гімн Рэспублікі Альбанія. Тэкст напісаны македонска-румынскім паэтам Аляксандрам Стаўрэ Дрэнова.

Упершыню быў апублікаваны як верш «Волю Альбаніі» (альб. Liri e Shqipërisë) у 1912 годзе ў Сафіі. Музыка напісаная румынскім кампазытарам Кіпрыянам Парумбэску. Першапачаткова музыка была напісаная для песьні «Pe-al nostru steag e scris Unire».

Тэкст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбанскі тэкст Прыкладны пераклад
Першы куплет

Rreth flamurit të përbashkuar
Me një dëshir’ e një qëllim,
Të gjith' atje duke u betuar
Të lidhim besën për shpëtim.

Аб’яднаемся ўсе вакол сьцяга
З адным жаданьнем і мэтай адной.
Закладам паслужыць наша слова гонару
У нашай барацьбе за волю.

Другі куплет

Prej lufte veç ai largohet
Që është lindur tradhëtor,
Kush është burrë nuk frikësohet,
Po vdes, po vdes si një dëshmor!

Толькі здраднікам народжаны,
Зрачэцца ад барацьбы.
Бо спалохацца можа кожны,
Але пакутнік устане і пайдзе!

Трэці куплет

Në dorë armët do t’i mbajmë,
Të mbrojmë atdheun në çdo kënd,
Të drejtat tona ne s’i ndajmë;
Këtu armiqtë s’kanë vënd!

Зброю ў нашых руках трымаючы,
Абаронім Айчыну сваю,
Права здавацца ў нас няма,
Нашым ворагам ня месца тут!

Чацьверты куплет

Se Zoti vetë e tha me gojë
Që kombe shuhen përmbi dhé,
Po Shqipëria do të rrojë;
Për të, për të luftojmë ne!

Сам Госпад сказаў,
Што нацыяў на Зямлі ня будзе,
Але Альбанія будзе жыць,
За яе, за Альбанію вядзем мы вайну!

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]