Давід Сыльва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Давыд Сыльва»)
Давід Сыльва
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 студзеня 1986(1986-01-08)[1][2] (38 гадоў)
Рост 170 см
Вага 67 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2004
2004—2010
2004—2005
2005—2006
2010—2020
2020—2023
Валенсія Мэстальля
Валенсія
Эйбар (арэнда)
Сэльта (арэнда)
Манчэстэр Сіці
Рэал Сасьедад
0 (0)
119 (21)
0 (0)
34 (4)
309 (60)
74 (6)
Зборныя
2006—2018 Гішпанія 125 (35)

Давід Хасуэ Хімэнэс Сыльва (па-гішпанску: David Josué Jiménez Silva; нарадзіўся 8 студзеня 1986 году, Аргінэгін, Канарскія астравы, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету 2010 году й чэмпіён Эўропы 2008 і 2012 гадоў ў складзе нацыянальнай каманды. Давід быў унівэрсальным гульцом, які здольны быў згуляць на абодвух флянгах і ў цэнтры паўабароны. Адной з галоўных якасьцяў Сыльвы лічылася ўмелая арганізацыя каманднай гульні. Давід выдатна бачыць поле, валодае добрым «апошнім» пасам, пастаўленым ударам, якім, праўда, карыстаецца зрэдку.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’ера Давіда пачалася ў «Эйбары», куды ён перайшоў на правах арэнды з «Валенсіі», забіўшы за сэзон 5 галоў. У сэзоне 2005—2006 гадоў Сыльва быў аддадзены ў арэнду ў «Сэльту», дзе згуляўшы 34 матчы й забіўшы 4 галы, зарэкамендаваў сябе як будучая зорка. 21 чэрвеня 2007 году Сыльва падоўжыў кантракт з «Валенсіяй» на сем гадоў.

30 чэрвеня 2010 году было абвешчана аб пераходзе Давіда ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансфэру склала 28,5 мільёнаў эўра, а кантракт зь «мяшчанамі» быў разлічаны на 5 гадоў[3]. У новым клюбе Сыльва раскрыўся па новаму, на пару з Тэвэсам, гішпанец быў прызнаны спэцыялістамі адным з самых грозных гульцоў у лізе. У сэзоне 2011—2012 гадоў не зважаючы на тое, што да клюбу далучыліся такія майстры, як то Сэрхіё Агуэра й Самір Насры, Давід ня толькі не згубіўся ў іхнай зорнай кампаніі, але й стаў вылучацца на іх фоне.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Давід дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Гішпаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі 15 лістапада 2006 году. Ён таксама згуляў у пераможным матчы супраць зборнай Ангельшчыны. Паказаўшы добрую гульню ў першых матчах, Сыльва захаваў месца ў зборнай. У таварыскім матчы супраць зборнай Грэцыі 22 жніўня 2007 году, які завяршыўся перамогай гішпанцаў зь лікам 3:2, Сыльва забіў 2 галы. Давід браў удзел у трыюмфальным для гішпанскай зборнай чэмпіянаце Эўропы 2008 году, у паўфінальным матчы супраць зборнай Расеі, якая скончылася зь лікам 3:0 на карысьць пірэнэйцаў, гулец забіў трэці гол на 82-й хвіліне.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Валенсія»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Рэал Сасьедад»:

Гішпанія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]