Джо Фрэйзэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джо Фрэйзэр (у цэнтры фота)

Джозэф Джо Ўільям Фрэйзэр (англ.: Joseph William "Joe" Frazier; 12 студзеня 1944, Б’юфорт, Паўднёвая Караліна, ЗША7 кастрычніка 2011 Філядэльвія Пэнсільванія, ЗША) — таксама вядомы як Чадны Джо (англ.:Smokin' Joe), быў амэрыканскім прафісіянальным баксэрам, алімпійскім чэмпіёнам і Абсалютным чэмпіёнам сьвету. Яго прафісійная кар’ера бярэ пачатак у 1965 і скончваецца ў 1976. У 1981 Джо спрабаваў вярнуцца, але пасьля цяжкага паедынку скончыў заняткі боксам канчаткова.

На сваім шляху да чэмпіёнства Фрэйзэр перамог шмат апанэнтаў, у тым ліку Джэры Куарэ, Оскара Бонавэна, Бастэра Матыса, Джымі Эліса — празь перамогу над якім ён атрым тытул Абсалютнага Чэмпіёна Сьвету па боксе. У якасьці чэмпіёна сьвету ён абараняў свой тытул 8 разоў, улічваючы вядомую Бойку стагодьдзя супраць Махамада Алі 8 красавіка 1971 году ў Ковэн Гардэне. Фрэйзэр пермог Алі па ачках, накіраваўшы суперніка ў апошнім 15 раўндзе ў накдаўн.

Праз два гады Фрэйзэр страціў статус Абсалютнага Чэмпіёну Сьвету прайграўшы ў двух раўнадах Джоржу Форману. Форман накіраваў Фрэйзэра ў накдаўн 6 разоў, але кожны раз Чадны Джо ўздымаўся на ногі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джо Фрэйзэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў