Дзеці славы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзеці славы
Szabadsag, Szerelem
Жанр драматычны фільм[d]
Рэжысэр Крыстына Ґода
Сцэнарыст Джо Эштэрхаз
Прадусар Эндру Вайна, Сандор Дэм’ян
У ролях Ката Доба
Іван Фэнья
Шандар Чаньі
Карай Гестэшы
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Эва Гардаш[d][1]
Вытворчасьць Вугоршчына, ЗША
Распаўсюд InterCom[d]
Дата выхаду 23 кастрычніка 2006 (Вугоршчына)
10 лютага 2007 Нямеччына
Працягласьць 120 хвілін
Краіна Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына
Мова вугорская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Дзеці славы (па-вугорску: Szabadsag, Szerelem) — фільм рэжысэра Крыстына Ґода, драма аб вугорскім паўстаньні 1956 году. Фільм дубляваны па-беларуску тэлеканалам „Белсат“. Прэм’ера на тэлеканале „Белсат“ адбылася 24 чэрвеня 2012 г. а 22:00[2].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1956 год. Карай Сабо — капітан алімпійскай зборнай Вугоршчыны па водным пола. Ягоная кар’ера пасьпяхова разьвіваецца: ён упадабанец як шараговых заўзятараў, так і высокапастаўленых чыноўнікаў. Наперадзе ў яго бясхмарная будучыня, слава, увага дзяўчат. Але ўсё мяняецца за адзін дзень. Каханьне, рэвалюцыя, танкі на вуліцах Будапэшту, целы расстраляных — усё гэта штурхае маладога спартоўца ў вір паўстаньня. Фільм распавядае пра гістарычныя падзеі, зьвязаныя з вугорскім паўстаньнем 1956 году, а таксама нагадвае пра знакаміты «крывавы» паўфінал па водным пола паміж зборнымі СССР і Вугоршчыны на алімпіядзе ў Мэльбурне.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор Роля
Ката Доба
Іван Фэнья
Шандар Чаньі
Карай Ґестэшы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ выгрузка зьвестак FreebaseGoogle.
  2. ^ «Дзеці славы». Трэйлер // Тэлеканал «Белсат», 22 чэрвеня 2012 г. Праверана 11 студзеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]