Дзыран Алексанян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзыран Алексанян
па-француску: Diran Alexanian
па-заходнеармянску: Տիրան Ալեքսանեան
Дата нараджэньня 2 красавіка 1881(1881-04-02)[1][2] або 12 красавіка 1881(1881-04-12)[3][4]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 ліпеня 1954(1954-07-27)[3][4] (73 гады)
Месца сьмерці
Занятак віялянчэліст, кампазытар, cello teacher, дырыгент
Месца працы
Інструмэнты віялянчэль

Дзыран Алексанян (па-француску: Diran Alexanian; 1881—1954) — франка—амэрыканскі віялянчэліст і музычны пэдагог армянскага паходжаньня.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Ляйпцыгу ў Фрыдрыха Груцмахера, юнаком граў у камэрным ансамблі разам зь Ёзэфам Ёахімам, у 17 гадоў выконваў сольную партыю ў «Дон Кіхоце» Рыхарда Штраўса пад кіраваньнем аўтара. 20-гадовым перасяліўся ў Парыж, дзе пазнаёміўся з Паблё Казальсам, на доўгія дзесяцігодзьдзі стаўшы яго найбліжэйшым паплечнікам.

Казальс і Алексанян незалежна адзін ад аднаго прыйшлі, як высьветлілася, да вельмі своеасаблівых аплікатураў і, у сувязі з гэтым, да нечаканых фразіровак. Свае погляды на выканальніцкую тэхніку і музычную эстэтыку яны вырашылі адстойваць разам. У 1921—1937 гадах Алексанян асыстуе Казальсу ў яго парыскай выкладчыцкай дзейнасьці, паклаўшы ў аснову працы свой падручнік «Тэорыя і практыка гульні на віялянчэлі» (па-француску: Traité Théorique et Pratique du Violoncelle; 1922); сярод яго вучняў былі П’ер Фурнье, Эмануэль Фэерман, Льерка Шпілер, Гэрбэрт дэ Кастра. У 1929 годзе выйшла выданьне сюіт Баха пад рэдакцыяй Алексаняна. Разам з тым Алексанян працягвае канцэртаваць — у прыватнасьці, яркай старонкай парыскага музычнага жыцьця стала ў 1936 годзе сумеснае выступленьне Алексаняна і Джорджэ Энэску ў канцэрце Брамса для скрыпкі і віялянчэлі з аркестрам; адначасова Алексанян выканаў перад парыжанамі другую віялянчэльную санату Энэску.

З 1937 году Алексанян жыў у ЗША і выкладаў у кансэрваторыі Пібадзі і Мангэтанскай школе музыкі; сярод яго вучняў быў, у прыватнасьці, Дэйвід Соер.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Diran Alexanian // SNAC (анг.) — 2010.
  3. ^ а б в г д Армянская савецкая энцыкляпэдыя (арм.) / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  4. ^ а б в г д е Армянская кароткая энцыкляпэдыя (арм.)Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 1.