Дзіцячы конкурс песьні Эўрабачаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзіцячае Эўрабачаньне
анг. Junior Eurovision
Гады 2003 — па сёньняшні дзень
Жанры Любы
Тэматыка Музыка, Конкурс
Лэйбл Эўрапейскі вяшчальны зьвяз
Злучаныя праекты Эўрабачаньне

Дзіця́чы ко́нкурс пе́сьні «Эўраба́чаньне» (па-ангельску: Junior Eurovision Song Contest) — штогадовы тэлевізійны конкурс, які арганізаецца Эўрапейскім вяшчальным зьвязам (ЭВЗ) пачынаючы зь 2003 году. На час пасьля конкурсу 2023 году праведзена 21 сязон.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя дзіцячага конкурсу песьні Эўрабачаньне

Першы конкурс адбыўся 15 лістапада 2003 году ў датскім Капэнгагене, у якім першую перамогу здабыў харватскі прадстаўнік Дына Елусіч зь песьняй «Ti si moja prva ljubav». Тады свой удзел узялі 16 краін. Першапачаткова наступны год арганізоўвала не краіна-пераможца папярэдняга году, як гэта адбываецца ў дарослым аналягу конкурсу, а краіна, якая была абраная рэфэрэнт-суполкай арганізатараў конкурсу. Гэта адбывалася амаль да 2012 году, пасьля якога магчымасьць на права правядзеньня конкурсу давалі спачатку краіне-пераможце, а пасьля пераходзілі да прыёму заявак ад зацікаўленных у правядзеньні краін.

Фармат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу гісторыі ўсяго конкурсу фармат правядзеньня яго ня зьменіваўся: ён складаецца з паступовых жывых выступаў выканаўцаў (да шасьці чалавек на сцэне адначасова) заяўленых тэлекампаніямі краін-удзельніц. З самога пачатку й да 2015 году конкурс трансліравалі па суботах увечары, але з 2016 году гэта сталі рабіць у нядзелю а 18-й гадзіне па Цэнтра-Эўрапейскаму часу.

Заўсёды конкурс складаўся з: царамоніі адкрыцьця, на якім выканаўцаў прадстаўляюць гледачам і тэлегледачам; выступам выканаўцаў зь іхнімі песьнямі; кароценькія выступы ўсіх песень (каб нагадаць гледачам пра ўсе конкурсныя кампазіцыі пад час галасаваньня); інтэрвал-акты; час адкрытака галасаваньня, калі паступова гледачы маглі бачыць падлік баллаў і выступ пераможца з яго песьняй. У розныя моманты шоў тэлеканалы могуць зрабіць перапынак на рэкляму.

Правілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У асноўным правілы дзіцячага конкурсу паходзяць на правілы дарослага аналягу, але за выключэньнем некалькіх пунктаў:

  • На момант правядзеньня фіналу конкурса (прамой трансляцыі) выканаўцу/выканаўцам павінна быць ад 9 да 14 год;
  • Кожная песьня павінна мець ня меньш 75% тэксту на дзяржаўнай мове;
  • Выканаўца павінен быць альбо аўтарам конкурснай песьні, альбо браць максімальны ўдзел у стварэньні песьні;
  • Выканаўца абавязаны мець грамадзянства краіны, якую ён прадстаўляе, альбо жыць ў ёй ня меньш за 2 гады;
  • Існуюць абмежаваньні ў адзеньні дзяцей-выканаўцаў -яна не павінна быць занадта дарослай.

Краіны-удзельніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Краіны-удзельніцы дзіцячага конкурсу песьні Эўрабачаньне

На конкрсе «Дзіцячае Эўрабачаньне» права ўдзелу меюць усе краіны-чальцы Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу. Але ў 2015 годзе на конкрсе ўпершыню прыняла удзел Аўстралія, якой ўвесну таго жа году дазволілі прынімаць удзел на дарослым аналягу конкурса Эўрабачаньне. Праз 3 гады на конкурсе ў Менску дазвол да ўдзелу на конкурсе далі Казахстану та Ўэйлзу. За ўвесь час конкурсу 41 краіна прыняла ўдзел.

Год Краіны, якія ўзялі першы ўдзел
2003 Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Сьцяг Бэльгіі Бэльгія
Сьцяг Харватыі Харватыя
Сьцяг Кіпру Кіпр
Данія Данія
Сьцяг Грэцыі Грэцыя
Сьцяг Латвіі Латвія
Сьцяг Мальты Мальта
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды
Сьцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія
Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія
Сьцяг Польшчы Польшча
Сьцяг Румыніі Румынія
Сьцяг Гішпаніі Гішпанія
Сьцяг Швэцыі Швэцыя
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Год Краіны, якія ўзялі першы ўдзел
2004 Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя
2005 Сьцяг Расеі Расея
Сьцяг Сэрбіі і Чарнагорыі Сэрбія і Чарнагорыя
2006 Сьцяг Партугаліі Партугалія
Сьцяг Сэрбіі Сэрбія
Сьцяг Украіны Украіна
2007 Сьцяг Армэніі Армэнія
Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя
Сьцяг Грузіі Грузія
Сьцяг Летувы Летува
2010 Сьцяг Малдовы Малдова
2012 Сьцяг Альбаніі Альбанія
Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан
Сьцяг Ізраілю Ізраіль
2013 Сьцяг Сан-Марына Сан-Марына
Год Краіны, якія ўзялі першы ўдзел
2014 Сьцяг Італіі Італія
Сьцяг Чарнагорыі Чарнагорыя
Сьцяг Славеніі Славенія
2015 Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя
2018 Сьцяг Казахстану Казахстан
Сьцяг Ўэйлзу Ўэйлз
2020 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
2023 Сьцяг Эстоніі Эстонія

Сьпіс пераможцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Пераможцы дзіцячага конкурсу песьні Эўрабачаньне

За ўвесь час правядзеньня конкурсу толькі 12 краін здабылі сабе перамогу, зь якіх Грузія та Францыя маюць па 3 перамогі[1].

Год Дата Месца правядзеньня Удзельнікі Краіна-пераможца Выканаўца Песьня
2003 15 лістапада Сьцяг Даніі Капэнгаген 16 Сьцяг Харватыі Харватыя Дына Елусіч «Ti si moja prva ljubav»
2004 20 лістапада Сьцяг Нарвэгіі Лілехамэр 18 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Марыя Ісабэль «Antes muerta que sencilla»
2005 26 лістапада Сьцяг Бэльгіі Хасэлт 16 Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь Ксенія Сітнік «Мы вместе»
2006 2 сьнежня Сьцяг Румыніі Бухарэст 15 Сьцяг Расеі Расея Сёстры Талмачовы «Весенний джаз»
2007 8 сьнежня Сьцяг Нідэрляндаў Ратэрдам 17 Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь Аляксей Жыгалковіч «С друзьями»
2008 22 лістапада Сьцяг Кіпру Лімасол 15 Сьцяг Грузіі Грузія Bzikebi «Bzzzz…»
2009 21 лістапада Сьцяг Украіны Кіеў 13 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Ральф Макенбах «Click Clack»
2010 20 лістапада Нацыянальны сьцяг Беларусі Менск 14 Сьцяг Армэніі Армэнія Уладзімер Арзуманян «Mama» (Մամա)
2011 3 сьнежня Сьцяг Армэніі Ерэван 13 Сьцяг Грузіі Грузія Candy «Candy Music»
2012 1 сьнежня Сьцяг Нідэрляндаў Амстэрдам 12 Сьцяг Украіны Украіна Настасься Петрык «Nebo»
2013 30 лістапада Сьцяг Украіны Кіеў 12 Сьцяг Мальты Мальта Гая Кашы «The Start»
2014 15 лістапада Сьцяг Мальты Марса 16 Сьцяг Італіі Італія Вічэнца Канцьела «Tu primo grande amore»
2015 21 лістапада Сьцяг Баўгарыі Сафія 17 Сьцяг Мальты Мальта Дэсціні Чукуньерэ «Not My Soul»
2016 20 лістапада Сьцяг Мальты Валета 17 Сьцяг Грузіі Грузія Марыям Мамадашвілі «Mzeo» (მზეო)
2017 26 лістапада Сьцяг Грузіі Тбілісі 16 Сьцяг Расеі Расея Паліна Багусевіч «Крылья (Wings)»
2018 25 лістапада Нацыянальны сьцяг Беларусі Менск 20 Сьцяг Польшчы Польшча Раксана Венгель «Anyone I Want to Be»
2019 24 лістапада Сьцяг Польшчы Катавіцы 19 Сьцяг Польшчы Польшча Вікі Габар «Superhero»
2020 29 лістапада Сьцяг Польшчы Варшава 12 Сьцяг Францыі Францыя Валянціна «J’imagine»
2021 19 сьнежня Сьцяг Францыі Парыж 19 Сьцяг Армэніі Армэнія Малена «Qami Qami» (Քամի Քամի)
2022 11 сьнежня Сьцяг Армэніі Ерэван 16 Сьцяг Францыі Францыя Лісандра «Oh Maman!»
2023 26 лістапада Сьцяг Францыі Ніцца 16 Сьцяг Францыі Францыя Зойі Клёзу «Cœur»
2024 Будзе абвешчана Будзе вызначана ў лістападзе-сьнежні 2024

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]