Дракула (фільм, 1921)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дракула / Сьмерць Дракулы
Drakula halála
Жанр фільм жахаў
Рэжысэр Караль Лайтхаі
Сцэнарыст
Заснаваны на Дракула
У ролях Паўль Асконас, Маргіт Люкс, Карл Гётц
Апэратар Эдўард Хёш, Лаяш Гасэр
Дата выхаду 1921
Працягласьць 65 хвіліна
Краіна Вугоршчына
Мова вугорская мова
Старонка на IMDb

«Дракула» ці «Сьмерць Дракулы» (па-вугорску: Drakula halála) — вугорскі нямы фільм рэжысэра Караля Лайтхаі (1885—1945), зьняты ў 1921 годзе. Ролю Дракулы выканаў аўстрыйскі актор Паўль Асконас, гераіню, Мэры Лэнд, іграла Маргіт Люкс. У якасьці выканаўцы галоўнай ролі некаторыя крыніцы ўказваюць на сэрбскую акторку Лену Міл, але на ўсіх захаваўшыхся кадрах зь фільму паказана Маргіт Люкс. Часам датай выпуску фільму лічыцца 1923 год, бо ў гэтым годзе адбылася яго прэм’ера ў Вугоршчыне.

На цяперашні момант фільм лічыцца згубленым: захаваліся толькі некалькі кадраў. У 1924 годзе на аснове фільму Лаяш Панчэль выдаў аповесьць, па якой можа скласьці ўяўленьне пра зьмесьціва фільму[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ выгрузка зьвестак FreebaseGoogle.
  2. ^ Rhodes G.D. Drakula halála (1921): The Cinema’s First Dracula // Horror Studies Volume 1 Number 1. P. 31-47 (поўны ангельскі пераклад аповесьці)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]