Драўніна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Драўніна

Драўнінадрэва, якое выкарыстоўваецца для будаўніцтва, вырабу мэблі і папяровай пульпы. Драўніна зьяўляецца цяжкай, кудзелістай структурнай тканінай, якая знаходзіцца ў сьцеблах і каранях дрэвах. Яна шырока выкарыстоўваецца на працягу тысячаў гадоў як паліва і ў якасьці будаўнічага матэрыялу. Гэта арганічны матэрыял, прыродны кампазыт з цэлюлёзных валокнаў, якія ўзмацняюцца пры расьцяжэньні. Да цьвёрдых сортаў дрэва адносіцца чырвонае дрэва, цік, чорнае дрэва, ружовае дрэва, дуб, вяз, эўкаліпт і бук. Усе, акрамя эўкаліпта, растуць дужа павольна, з-за чаго іх сусьветныя запасы практычна вычарпаныя. Да мяккіх сортаў драўніны адносяцца драўніна хвойных дрэваў (сасны, яліны, лістоўніцы), яны растуць хутка і лёгка паддаюцца апрацоўцы, але лічыцца драўніна нізкай якасьці. Да белай драўніны адносіцца драўніна бярозы, ясеня, клёна і явара, усе гэтыя дрэвы хутка растуць, іхнюю драўніну выкарыстоўваюць як шпону і лічаць таннай.

Зямля зьмяшчае каля аднаго трыльёну тон драўніны, якая расьце з хуткасьцю 10 мільярдаў тон у год. Як багатыя вугляродна-нэўтральна аднаўляльныя рэсурсы, драўняныя матэрыялы выкліваюць вялікую цікавасьць у якасьці крыніцы аднаўляльнай энэргіі. У 1991 годзе было сабрана каля 3,5 мільярду кубічных мэтраў драўніны. Яна зьяўляецца дамінуючым матэрыялам пры стварэньні мэблі і пры будаўніцтве[1].

Беларусь зьяўляецца лясной дзяржавай, маючы комплексны паказчык колькасьці лясных рэсурсаў вышэйшы за большасьць краінаў Эўропы[2]. Пры гэтым большая частка з нарыхтаванай драўніны пераапрацоўваецца ўнутры краіны[3], дзе маецца вялікая колькасьць пераапрацоўчых прадпрыемстваў.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На студзень 2014 году ў Беларусі на душу насельніцтва прыпадала 173 кубамэтры лесу, што ў 2,5 разы перавышала сусьветны ўзровень. Пры гэтым, да 2010-х гадоў у экспарце лясной прамысловасьці пераважаў лес-кругляк і танныя паўфабрыкаты. Зь іх за мяжой выпускалі вырабы з высокай дададзенай вартасьцю, а назад увозілі мэблю і паперу[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Horst H. Nimz, Uwe Schmitt, Eckart Schwab, Otto Wittmann, Franz Wolf "Wood" in Ullmann's Encyclopedia of Industrial Chemistry 2005, Wiley-VCH, Weinheim. doi:10.1002/14356007.a28_305
  2. ^ Прапановы БНФ да Праграмы разьвіцьця лясной гаспадаркі Беларусі на 2011-2015гг. Партыя БНФ
  3. ^ Леанід Дзям’янік: Да 2015 года ўся драўніна, нарыхтаваная ў Беларусі, будзе перапрацоўвацца ўнутры краіны. БелаПАН.
  4. ^ Умацаваць экспартны патэнцыял // Зьвязда : газэта. — 1 лютага 2014. — № 19 (27629). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]