Дрыгавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дрыгавічы́ (другувіты, драгувіты, дрогувіты) — старажытнабеларускае этнапалітычнае аб’яднаньне (правадырства). Насялялі паўднёвую палову сучаснай тэрыторыі Беларусі на захад ад Дняпра (басэйн Прыпяці, правабярэжнае Падняпроўе, Верхняе Панямоньне, Сярэдняе Пабужжа).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова «дрыгавічы» ўтворана апелятывам «дрыгва» і фармантам «ічы»[1]. Беларускі мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка лічыць гэтую назву патранамічнай (як і назвы крывічоў, радзімічаў, вяцічаў) — ад імя першапродка племя Драгавіта, што пацьвярджаецца патранамічным суфіксам -іч і беспасярэднім летапісным паведамленьнем пра легендарных правадыроў радзімічаў і вяцічаў — Радзіма і Вятку[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра высокі ўзровень сацыяльнага разьвіцьця дрыгавічоў сьведчыць існаваньне свайго княжаньня (правадырства) яшчэ да ўлучэньня ў склад Кіеўскай Русі[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 42.
  2. ^ Жлутка А. Літва і ліцьвіны — адкуль і хто? (пасляслоўе) // Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы. — Менск, 2016. С. 23.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]