Дуніны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дуніны
Duninowie
Герб Дунінаў
Герб Лебедзь у Баранаве Сандамерскім
Краіна паходжаньня: Польшча
Прызнаныя ў: Польшча
Першы з роду: Пётар Уластовіц
Адгалінаваньне роду: Дуніны-Мадлішэўскія, Карвацкія ды інш.

Дуніны (таксама Лебедзі; па-польску: Duninowie, Łabędzi) — адзін з найстарэйшых польскіх шляхецкіх родаў, першыя карыстальнікі гербу Лебедзь.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснавальнік роду — ваявода й дарадца караля Баляслава Крывавуснага Пётар Уластовіц, сын Вільгельма Швэна, дацкага шляхціча пры двары Эрыка Цёмнага, жанатага з дацкай прынцэсай. Ягоная постаць абрасла легендамі, што апісваюць ягоную мужнасьць і багацьце. Ян Длугаш піша, што Пётар нібы прыбыў са сваім скарбам з Даніі й менавіта адтуль паходзіць прозьвішча Дунін (па-польску: duński — «дацкі») і герб «Лебедзь» («Швэна» — варыянт слова «лебедзь» па-дацку).

Аднак гэтую легенду не пацьвярджае аніводная іншая крыніца. Апроч таго вядома, што бацька Пятра — Уласт здаўна жыў у Сілезіі, дзе валодаў вялікімі ўладаньнямі. Разьмяшчэньне гэтых маёнткаў (гара Сьленжа, абтокі Олбін, Пясэк і Оструў Тумскі ўва Ўроцлаве) прыводзіць некаторых дасьледчыкаў да думкі, што гэты род паходзіць ад князёў з племя сьлянзянаў. Сам Пётар не ўжываў ані прозьвішча Дунін, ані гербу Лебедзь. Толькі ў XIV ст. нашчадкі Пятра ўзялі прозьвішча Дунін, што, верагодна, паходзіць ад імя Дамінік: Домін — Донін — Дунін. Гэтая вэрсія пра паходжаньне прозьвішча спрыяе сцьвярджэньню пра дацкае паходжаньне. Тады ж гербавым знакам роду стаў белы лебедзь у чырвоным полі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1172 прадстаўнікі роду, верагодна, бралі ўдзел у выгнаньні князя Баляслава Высокага, бо пры ягоным вяртаньні на сталец з дапамогай імпэратара Фрыдрыха Барбаросы яны былі выгнаныя зь Сілезіі. Аселі ў Малой Польшчы, дзе ў XII—XIV стст. зноў сталі ўплывовым і вельмі разгалінаваным родам. Пазьней расьсяліліся ў Сандамерскім і Кракаўскім ваяводзтвах, у Мазавецкім княстве й Куявіі.

Ад таго ж часу прадстаўнікі шматлікіх галінаў роду пачалі дадаваць да свайго прыдомку разнастайныя прыдомкі, перш за ўсё ад назоваў іхных галоўных сялібаў. Гэтак зьявіліся Дуніны-Сульгастоўскія (з Сульгастова), Дуніны-Баркоўскія (з Барковіцаў), Дуніны-Казіцкія (з Козіцаў), Дуніны-Карвіцкія (з Карвіцаў) і іншыя. Тады ж зьявіліся й Дуніны-Шпоты (Шпатанскія), Дуніны-Вансовічы, другая частка прозьвішча якіх паходзіць ад імёнаў найбольш вядомых прадстаўнікоў роду.

З пачаткам заключэньня ўніяў між Польшчай і ВКЛ Дуніны зьявіліся й на Літве. Гэтак, пры падпісаньні Гарадзельскае вуніі сваю пячатку на дакумэнце паставіў Дзерслаў са Скжына, які прыняў да свайго роду й гербу Ґалімунта.

Адна з галінаў Дуніных паступіла ў расейскае падпарадкаваньне пасьля захопу Смаленску (1655). Іншая, што паходзіць ад Мікалая, кашталяна Палянэцкага (1680), перасялілася ў Масковію ў 1702 годзе.

Зь цягам часу Дуніны страцілі сваё значэньне, багацьце й магутнасьць. Сёньня існуе Таварыства роду Дунінаў, сябры якога сустракаюцца на штогадовых зьездах.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улост (Уласт)

  1. Пётар Уластовіц (каля 10801153), ваявода, ж. — Марыя (?-1149), д. чарнігаўскага князя Алега
    1. Вшэбур, ж. — 1146 сястра комэса Стэфана?
      1. Пётар Стары са Стжэльны (?-1196)
        1. Крыстын, ж. — 1) NN з роду Адравонжаў; 2) NN, дачка Грота з роду Равічаў
          1. (ад 1 шлюбу) Кжэслаў
            1. N-(Крыстын) (?-1297)
              1. Мікалай зь Пётркава
                1. Крыстын з Дамуёвіцаў (?-1354)
                  1. Петраш, заснавальнік Дамуёўскіх і Дунінаў-Карвіцкіх
                2. Уладзімеж са Смагажэва
                  1. Мецлаў (?-1388)
                  2. Уладзімеж Вонс Ванч, заснавальнік Дунінаў-Вансовічаў
                3. Ота са Скжынску
                  1. Мсьцівой
                  2. Кжцента (Крыстын)
            2. Дабеслаў з Касьцёлу
              1. Кляра (Крайна)
          2. (ад 2 шлюбу) Вшэбур са Скжынску
            1. Мікалай са Скжынску
              1. Станіслаў са Збажэны
                1. Дзерслаў
                  1. Станіслаў са Збажэны (Малодшы)
                    1. Мікалай са Скжынску
                    2. Рафал са Скжынску
              2. Вшэбур са Скжынску
                1. NN, дачка, м. — Дзерслаў са Скжынску
                  1. Мэнціна са Скжынску
                    1. Рафал ?
                    2. Дзерслаў
                    3. Варш ?
                    4. Мэнціна ?
                  2. Варш ?
              3. Мецлаў (?-1334), у 1326 упершыню ўжыў герб Лебедзь
                1. Вшэбур з Канецка
                2. Анджэй «Рэшатка» з Чарневіцаў (?-1413/1414)
                  1. Донін зь Вісткі (?-1418)
                  2. Мікалай ?
                  3. Мецлаў
                    1. Анджэй
                      1. дачка
                      2. Станіслаў
              4. Адам са Смошава (?-1353)
            2. Кжэслаў з Лавічка
              1. (ад 1 шлюбу) Вшэбур з Кльвова
                1. Божуй зь Нінкава
                2. Донін зь Мянчына
                  1. Донін з Краёва (?-1423), ужыў герб Лебедзь
                    1. Павал
                    2. Станіслаў
                3. Станіслаў
              2. (ад 1 шлюбу) Бажывой з Кльвова
              3. (ад 2 шлюбу) Пётар з Барковіц (?-1364)
                1. Пётар са Сьвянтога (?-1382/1385)
                  1. Крыстын са Сьвянтога, ж. — Катажына
                    1. Донін
                    2. Пётар Дунін з Праўкавіц (каля 14151484)
                  2. Пётар зь Мянчына
                2. Крыстын (?-каля 1410), ужыў герб Лебедзь
                  1. Донін з Вуграў (?-1441)
                  2. Кжэслаў
                3. Мецлаў з Барковіцаў (?-каля 1410)
                4. Ота зь Мешчава (?-1400/1408)
                  1. Анджэй з Боркавіц
                    1. Ян
                  2. Пётар зь Мянчына й Страшына
              4. (ад 2 шлюбу) Мецлаў зь Мянчына
                1. Вшэбур са Скжынску, Мянчынка й Кавячына
            3. Крыстын
          3. (ад 2 шлюбу) Пётар Дунчык
      2. Крыстын (?-1161)
      3. Ота (?-1161)
        1. Ота зь Вяжбіцы
      4. Вшэбур
    2. Сьвентаслаў Канстанцін
      1. Пётар Дунін (?-1198), арцыбіскуп гнезьненскі
      2. Уладзімеж
      3. Леонард (?-1203)
    3. Ідзі (1126-?)
    4. Агаф’я (?-1176), м. — 1145 Якса зь Мехава (?-1176)
    5. Бэатрыча (?-1193)

Адгалінаваньні роду Дунінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дуніны-Баркоўскія (Вінцэнт, Францішак, Тытус, Генрык, Станіслаў атрымалі 12 кастрычніка 1818 графскі тытул у Астрыйскай імпэрыі, пацьверджаны ў Царстве Польскім 27 траўня 1821), Дуніны-Бжазінскія, Дуніны-Вансовічы (1824 графы ў Царстве Польскім), Дуніны-Вольскія, Дуніны-Ґазьдзікоўскія, Дуніны-Ґалавінскія, Дуніны-Гатніцкія, Дуніны-Глушынскія, Дуніны-Дамуёўскія, Дуніны-Жухоўскія, Дуніны-Збажынскія, Дуніны-Карвіцкія, Дуніны-Кжаслаўскія, Дуніны-Кжчаноўскія, Дуніны-Кунінскія (Кунінскія), Дуніны-Лабемцкія, Дуніны-Ліпскія, Дуніны-Любсінскія, Дуніны-Мадлішэўскія, Дуніны-Марцінкевічы, Дуніны-Мячынскія, Дуніны-Пжысталоўскія, Дуніны-Раескія, Дуніны-Русіноўскія, Дуніны-Рускоўскія, Дуніны-Скжынскія, Дуніны-Смашэўскія, Дуніны-Стжашкоўскія, Дуніны-Сулґастоўскія, Дуніны-Суліґастоўскія, Дуніны-Шпоты, Дуніны-Ястжэмбскія, Карвацкія

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дунінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў