Дэвальвацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дэвальва́цыя — зьніжэньне залатога зьместу грашовай адзінкі ва ўмовах залатога стандарту. У сучасных умовах тэрмін ужываецца для сытуацыяў значнага зьніжэньня курсу нацыянальнай валюты адносна цьвёрдых валют (звычайна, даляру ЗША, эўра, SDR). Дэвальвацыя разглядаецца як інструмэнт цэнтральных банкаў у кіраваньні нацыянальнай валютай, супрацьлеглы рэвальвацыі.

Ва ўмовах ваганьня валютнага курсу не адбываецца прамога афіцыйнага прызначэньня каштоўнасьці нацыянальнай валюты. Цэнтральны банк можа хіба ўскоснымі мэтадамі (валютнымі інтэрвэнцыямі) зьмяняць курс. У гэтых умовах дэвальвацыя будзе ня вынікам прыняцьця афіцыйнага дакумэнту, а вынікам зьмяненьня каштоўнасьці валюты пад узьдзеяньнем рынкавых мэханізмаў.

Найбольшыя дэвальвацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс найбольшых дэвальвацыяў пасьля 1990 року[1].

Краіна Рок Велічыня, %
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 2011 54,4
Сьцяг Аргентыны Аргентына 2002 54
Сьцяг Этыёпіі Этыёпія 1992 54
Сьцяг Расеі Расея 1998 38
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 1999 37
Сьцяг Інданэзіі Інданэзія 1998 37
Сьцяг Мэксыкі Мэксыка 1995 36
Сьцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя 1997 34
Сьцяг Бразыліі Бразылія 1999 33
Сьцяг Уругваю Уругвай 2002 29
Сьцяг Эквадора Эквадор 1999 29

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дэвальвацыя беларускага рубля

Курс беларускага рубля з 2009 году прывязаны да «кошыку валют», у які ўваходзяць даляр ЗША, эўра і расейскі рубель.[2] На 2011 год калідор ваганьняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах ±12%[3]. 23 траўня 2011 году Беларусь пабіла сусьветны рэкорд па дэвальвацыі нацыянальнай валюты — рубель быў дэвальваваны на 54,4%. Беларуская дэвальвацыя, паводле зьвестак Сусьветнага банку, стала самай вялікай за 20-гадовую сусьветную гісторыю, абагнаўшы этыёпскую 1992 году і аргентынскую 2002 году[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]