Дэміюрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дэміург»)

Дэмію́рг (паводле гнастыцызму) — злы дух, які стварыў матэрыю. Розныя кірункі гнастыцызму па-рознаму апісваюць стварэньне матэрыі і адносіны паміж Дэміюргам і Богам, аднак усе яны лічаць Дэміюрга кіраўніком сусьветнага зла. Хрысьціянскія гностыкі звычайна атаясамляюць Дэміюрга з Сатаной Старога і Новага запаветаў.