Ельня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ельня
лац. Jelnia
рас. Ельня
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Герб Ельні
Першыя згадкі: 1150
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская
Муніцыпальны раён: Ельнянскі
Плошча: 15 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: +7 48146
Паштовы індэкс: 216330
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′0″ пн. ш. 33°10′0″ у. д. / 54.56667° пн. ш. 33.16667° у. д. / 54.56667; 33.16667Каардынаты: 54°34′0″ пн. ш. 33°10′0″ у. д. / 54.56667° пн. ш. 33.16667° у. д. / 54.56667; 33.16667
Ельня на мапе Расеі
Ельня
Ельня
Ельня
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Е́льня — места ў Расеі, на рацэ Дзясьне. Адміністрацыйны цэнтар Ельнянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 9168 чалавек. Знаходзіцца за 82 км на паўднёвы ўсход ад Смаленску, чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Сухінічы, вузел аўтамабільных дарог.

Ельня — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Ельня ўпамінаецца ў канцы XII — пачатку XIII стагодзьдзя, калі яна ўваходзіла ў склад Смаленскага княства.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1404 годзе Ельня далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1447 годам яна ўпамінаецца як вёска Дварэцкай воласьці. У 1500 годзе па бітве на Вядрошы маскоўскія войскі ўзялі тут у палон Канстантына Астроскага[2]. У 1507 годзе пасля вялікага князя Жыгімонта Старога запатрабавалі ад маскоўскага гаспадара Васіля Іванавіча вяртаньня ўсіх «Літоўскіх гарадоў, валасьцей, земляў, вод...», сярод якіх упаміналася Ельня.

У 1552 годзе Ельня трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржаы. У 1618 годзе места вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшло ў Смаленскі павет Смаленскага ваяводзтва.

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхара Ельні ліцьвінам: «старец Манасия сказал: родом литвин[a], Смоленского уезду, государевы волости Ельни» (1674 год)[4].

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Ельню захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Ельня апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. За маскоўскай гаспадыняй Кацярынай II яна стала «царскім сялом», жыхары якога пастаўлялі ласёў на патрэбы палац. У 1776 годзе Ельня зноў стала местам, цэнтрам павету Смаленскай губэрні. 10 кастрычніка 1780 году ўлады даравалі месту герб «у срэбным полі тры зялёныя яліны»[5].

Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 84,74% насельніцтва Ельнянскага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 10,71%[6]. У канцы XIX ст. у Ельні было 565 дамоў, дзейнічалі 2 цэрквы, працавалі трохклясная меская і жаночая прыходзкая вучэльні

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ельня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[7]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У Другую сусьветную вайну з 19 ліпеня 1941 да 30 жніўня 1943 году Ельня знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1863 год — 3861 чал., у тым ліку 1 каталік[8]
  • XX стагодзьдзе: 1992 год — 9,5 тыс. чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 9991 чал.; 2017 год — 9168 чал.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Празь Ельню праходзіць рэгіянальная аўтамабільная дарога Р137: Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаў (А101).

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Ельнянскі краязнаўчы музэй.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзішча
  • Чыгуначная станцыя (канец XIX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятога Спаса (1792—1796)
  • Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1857)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «бо сей Андрэй родам ліцьвін, сын Гердзенеў, літоўскага князя» (Цьвярскі летапіс 1306 году); «литвин родом» пра Даўмонта Пскоўскага («Пролог», напісаны ў Пскове ў канцы XIV ст.[3]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаФэдэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расеі.
  2. ^ Грынявецкі В. Ельня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 616.
  3. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 200.
  4. ^ Материалы для истории раскола за первое время его существования. Т. 3, ч. 3. — М., 1878. С. 340.
  5. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 161.
  6. ^ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  8. ^ Sulistrowski F. Jelnia // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 559
  9. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]