Ешыбот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ешыбот (па-габрэйску: יְשִׁיבָה, ешыва), у габрэйскай гісторыі — назва інстытуту, які зьяўляўся вышэйшай рэлігійнай навучальнай установай, прызначанай для вывучэньня Вуснага Закону, галоўным чынам Талмуда. У пэўныя эпохі ешыбот выконваў таксама заканадаўчыя і судовыя функцыі. У апошнія стагодзьдзі ешыбот таксама выконваў функцыі падрыхтоўкі вучоных да званьня рабіна. Беларускае слова ешыбот паходзіць ад формы множнага ліку (па-габрэйску: יְשִׁיבּות) ад слова, якое значыць «сядзеньне, паседжаньне»; адпаведнаю формай адзіночнага ліку зьяўляецца па-габрэйску: יְשִׁיבָה

Побач з тэрмінам «ешыбот» (які ўпершыню сустракаецца ў біблійнай кнізе «Муднасьць Сыраха», 51:23, 29) для абазначэньня гэтага інстытуту выкарыстоўваліся, у адпаведнасьці зь ягонымі функцыямі, назвы бэйт-мідраш (дом навучаньня), мэтыўта або мотва (па-арамейску — паседжаньне), часам з вызначэньнем раба (па-арамэйску: вялікае, значнае), бэйт-дын (дом суду), бэт-дын гадол (дом вялікага суду); ешыбот, які ўзначальвалася насі ў Эрэц-Ісраэль таксама называлася бэт-ва‘ад (дом сходу). Для абазначэньня ешыботаў талмудычнага пэрыяду і пэрыяду гаонаў у эўрапейскіх мовах выкарыстоўваецца панятак «акадэмія».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]