Жыронда (эстуарый)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Жыронда

франц. Gironde
Эстуарый Жыронда
Эстуарый Жыронда
Агульныя зьвесткі
Вусьце Біскайскі заліў
Вобласьці Жыронда
Даўжыня 75 км

Жыронда (па-француску: Gironde) — эстуарый рэкаў Гарона і Дардонь, у Францыі. Адкрываецца ў Біскайскі заліў. Даўжыня 75 км, найменшая глыбіня на фарватэры 8 м. Порт Ле-Вердон. Гэта самы вялікі эстуарый у Эўропе.

На поўдзень ад Жыронды разьмяшчаецца г.зв. Срэбны бераг.

Жыронда была выкарыстаная ў «апэрацыі "Франктон"» накіраванай супраць нямецкіх суднаў — парушальнікаў блякады, правозіць у акупаваную Францыю каштоўную стратэгічную сыравіну з нэўтральных дзяржаваў і Японіі. У атацы на байдарках прынялі ўдзел 10 камандас, якія падпарадкоўваліся ангельскай марской пяхоце пад кіраўніцтвам маёра Гасьлера. Двое камандас патанулі ў хуткіх плынях вусьця Жыронды.