Законы Ньютана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першы аркуш «Пачаткаў» Ньютана з аксыёмамі мэханікі

Зако́ны Нью́тана — фундамэнтальныя законы руху, сфармуляваныя Ісакам Ньютанам, якія вызначаюць сувязь між узьдзеяньнем на цела і характарам яго руху. Яны дазваляюць атрымаць раўнаньні руху любой мэханічнай сыстэмы пры ўмове, што вядомыя масы ўсіх частак, што яе складаюць, а таксама ўзьдзеяньні, што аказваюцца на гэтую сыстэму.

Першы закон Ньютана[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснае фізыцы гэты закон фармулюецца наступным чынам:

Існуюць такія сыстэмы адліку, якія называюць інэрцыяльнымі, адносна якіх матэрыяльны пункт пры адсутнасьці зьнешніх узьдзеяньняў захоўвае велічыню і кірунак сваёй хуткасьці неабмежавана доўга.

Другі закон Ньютана[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У інэрцыяльнай сыстэме адліку хуткасьць зьмяненьня імпульсу матэрыяльнага пункта роўная раўнадзейнай усіх прыкладзеных да яго сілаў:

Трэці закон Ньютана[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матэрыяльныя пункты дзейнічаюць адзін на аднаго зь сіламі, якія маюць аднолькавую прыроду, накіраваныя ўздоўж простай, якая злучае гэтыя пункты, роўныя па модулі і процілеглыя па кірунку: