Залесьсе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зале́сьсе або Апо́льле — назва тэрыторыі Ўладзімера-Суздальскай зямлі падчас існаваньня Кіеўскай Русі, якая ўлучала сетку апорных гарадоў: Пераслаўль-Залескі, Растоў Вялікі, Яраслаўль, Кастраму, Уладзімер, Богалюбава, Суздаль, Юр'еў-Польскі, Угліч, Старадуб на Клязьме.

Назва «Залесьсе» перш за ўсё геаграфічная, пад ёй разумелася ўсё тое, што знаходзілася «за лесам» у дачыненьні да кіеўскіх земляў. Землі пераважным чынам былі заселеныя балцкімі і фіна-вугорскімі плямёнамі. Прынята лічыць, што калянізацыя гэтых земляў славянамі пачалася ў IX стагодзьдзі.

Першым з гарадоў, што ўзьніклі ў Залесьсі, быў Растоў Вялікі, які згадваецца ў летапісы ўжо ў другой палове IX стагодзьдзя. Да пачатку XII стагодзьдзя існавалі ўжо ўсе асноўныя гарады: Пераслаўль-Залескі, Яраслаўль, Уладзімер-на-Клязьме, Суздаль.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]