Змова Фіеска ў Генуі (п'еса)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змова Фіеска ў Генуі
Die Verschwörung des Fiesco zu Genua
Нацыянальны тэатр Мангайма
Жанр: гістарычная драма
Аўтар: Фрыдрых Шылер
Мова арыгіналу: нямецкая
Год напісаньня: 1782

Змова Фіеска ў Генуі (ням. Die Verschwörung des Fiesco zu Genua) — другая драма нямецкага драматурга Фрыдрыха Шылера. У гэтай п'есе аўтар упершыню ў сваёй творчасьці зьвяртаецца да жанру гістарычнае драмы. Сюжэт будуецца на нязьдзейсьненым палітычным перавароце ў Генуі XV ст.

Шылер пачаў працу над п'есай у 1782 годзе пасьля прэм'еры сваёй першае драмы «Разбойнікі» і прысьвяціў яе свайму мінуламу настаўніку Якабу Фрыдрыху Абэлю. П'есу ставілі 75 разоў (што было часьцей за пастанову гётэўскага «Гетса фон Бэрліхінгэна»).

П'еса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Змове Фіеска ў Генуі» Фрыдрых Шылер адлюстроўвае два супрацьлеглых грамадзка-палітычных лягеры — лягер тыраніі і дэспатычнага самавольства, з аднаго боку, і лягер рэспубліканскае свабоды і грамадзянскага дабрабыту, зь іншага. Іхняе сутыкненьне і палітычнае спаборніцтва складаюць асноўны канфлікт трагедыі.

Канфлікт палітычных сыстэмаў у п'есе ўдасканальваецца канфліктам характараў двух пэрсанажаў, якія адзін аднаму супрацьстаяць. Калі Джанэтына Дорыя ўвасабляе і абараняе прынцыпы эгаізма і дэспатызма, то рэспубліканец Вэрына - бескарысны змагар за грамадзкі дабрабыт.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Андрэяс Дорыя, дож генуэзкі, шаноўны старык 80 год. След былога агня. Галоўныя рысы: важнасьць і строгая, уладарная сьцісласьць.
  • Джанэтына Дорыя, пляменьнік дожа. Прэтэдэнт 26 год. У маўленьні, хадзе і абыходжаньні грубы, пошлы і нахабскі пыхлівы. Замала адукаваны.
  • Фіеска, граф Лаванья, глава змовы. Зграбны, квітучы хлопец 23 год. Ганарлівы, велічна пяшчотны, згодлівы і ухільны, як прыдворны, і нагэтулькі ж падступны.
  • Вэрына, змоўшчык-рэспубліканец 60 год. Важны, пануры і змрочны.
  • Бурганьіна, змоўшчык. Юнак 20 год. Рысы твару высакародныя і прыемныя. Ганарлівы, палкі і натуральны
  • Кальканьё, змоўшчык. Вымаглы распусьнік 30 год. З выгляду прыемны і прадпрымальны.
  • Сако, змоўшчык 45 год. Звычайны чалавек.
  • Ламеліна, улюбёнец Джанэтына. Чэзлы прыдворны.
  • Леанора, жонка Фіеска 18 год. Кволага складу цела, бледная, пяшчотная і успрымальная, вельмі прывабная, але не асьляпляльная. На твары летуценная задумленасьць. Апранутая ў чорнае.
  • Джулія Імпэрыялі, графіня, удава, сястра Джанэтына, 25 год. Высокая і крамяная. Ганарлівая гестка, прыгажосьць, сапсаваная ненатуральнасьцю. Твар злы, кплівы. Апранутая ў чорнае.
  • Бэрта, дачка Вэрыны. Нявінная дзяўчына.
  • Рамана, маляр. Вольны, просты і ганарлівы.
  • Мулей-Гасан, туніскі маўр. Заўзяты круцель. Фізыяномія арыгінальная, помесь пранырства і блазьнерства.
  • Роза, Арабэла, пакаёўкі Леаноры.
  • Немец, целаахоўнік герцага. Галоўныя рысы — шчырая прастадушнасьць, моц і храбрасьць.
  • Цэнтурыёнэ, Цыба, Асэрата, шляхцічы, тутэйшыя жыхары, немцы, жаўнеры, служкі, злодзеі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У прадмове да п'есы Шылер пералічае гістарычныя крыніцы, якімі ён карыстаўся:

Фактычны матэрыял аб змове і змоўшчыках Шылер чэрпаў з кнігі ангельскага гісторыка-асьветніка Ўільяма Робэртсана.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ф.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955.

Weblinks[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]