Зоф’я Налкоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зоф'я Налкоўская»)
Зоф’я Налкоўская
Zofia Nałkowska
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Zofia Nałkowska
Нарадзілася 10 лістапада 1884
Варшава, Царства Польскае
Памерла 17 сьнежня 1954 (70 гадоў)
Варшава, Польская народная рэспубліка
Пахаваная
Бацькі Вацлаў Наўкоўскі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, публіцыстка
Гады творчасьці 1898—1954
Жанр раман
Мова польская мова[1]
Дэбют 1898
Прэміі Дзяржаўная прэмія Польшчы (1953)
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Подпіс Выява аўтографу

Зоф’я Налкоўская (па-польску: Zofia ці Zofja Rygier Nałkowska, 10 лістапада 1884, Варшава17 сьнежня 1954, Варшава) — польская пісьменьніца, публіцыстка, драматург.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютавала як паэтэса вершам «Я памятаю» (1898). У 1901 годзе скончыла Варшаўскую прыватную гімназію. У 1903 годзе апублікавала свой першы празаічны мастацкі твор - навэлу «Арліца». Першыя раманы «Жанчыны» (1906), «Князь» (1907) «Нарцыза» («Narcyza»[2], 1910) напісаны у стылявой манеры, уласьцівай літаратуры «Маладой Польшчы». У зборніках апавяданьняў «Таямніцы крыві» (1917), рамане «Граф Эміль» (1920) праявілася маральнае асуджэньне Першай сусьветнай вайны. Ад 1922 году да 1927 году жыла ў Горадні. Працавала куратарам патранату (апекі) вязьняў гарадзенскай турмы, дапамагала бел., польск., літ. зьняволеным. Праблеме адбудаваньня Польшчы прысьвечаны «Раман Тэрэзы Генерт» («Romans Teresy Hennert»[3], 1923). Гарадзенская тэматыка ў аснове яе лепшых раманаў «Нядобрае каханьне» («Нядобрая любоў»[4], 1928), «Мяжа» («Granica»[5], 1935), «Вузлы жыцьця» («Węzły życia»[6], 1948), драмы «Дзень яго вяртаньня» (1931), эсэ «Ў шалашы» (1924), «Горадня» (1926), «Нёман» (1934) ды інш. Вострыя сацыяльныя і палітычныя праблемы, псыхалёгія чалавека адлюстраваны ў раманах «Галкі» (1927), «Нецярплівыя» (Niecerpliwi[7], 1938), драме «Дом жанчын» («Dom kobiet»[8], 1930) і інш. Аўтар зборнікаў псыхалягічных мініяцюр «Характары» (1922), літаратурна-крытычных і публіцыстычных твораў, дзённікаў[9]. Працавала у камісіі па дасьледаваньні злачынстваў фашызму, у выніку чаго стварыла зборнік навелаў пра лагеры сьмерці «Мэдальёны» («Medaliony»[10], 1946)[4]. У 1953 годзе ўзнагароджаная Дзяржаўнай прэміяй Польшчы. На беларускую мову асобныя яе апавяданьні пераклаў Янка Брыль. Ва ўнівэрсытэце створаны музэй пісьменьніцы, на доме, што на вуліцы Акадэмічнай, дзе яна жыла, усталявана мэмарыяльная шыльда.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • у кн.: Сад: Кніга польскіх апавяданняў. — Мн.: 1982.

Рускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Избранное. — М.: Художественная литература, 1979. — 460 с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Nałkowska, Z. Narcyza / wstęp Hanny Kirchner. — Kraków: Wydawnictwo Literackie, 1967. — 325 с. — 20 283 ас.
  3. ^ Nałkowska, Z. Romans Teresy Hennert. — Kraków: Wydawnictwo Literackie, [1956]. — 231 с.
  4. ^ а б Петрушкевіч, А. Зоф'я Налкоуская - аўтарка знакамітых медальенаў // Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай / [прадмова А. Руцкой]. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2015. — С. 141. — 60 ас. — ISBN 978-985-6743-62-28
  5. ^ Nałkowska, Z. Granica. — Warszawa: Czytelnik, 1968. — 380 с. — 40 280 ас.
  6. ^ Nałkowska, Z. Węzły życia. — Warszawa: Czytelnik, 1968. — 351 с. — 20 265 ас.
  7. ^ Nałkowska, Z. Niecerpliwi. — Lwów. - Warszawa: [1939]. — 343 с.
  8. ^ Nałkowska, Z. Dom kobiet. — Warszawa: Nakład Gebethnera i Wolffa, 1930. — 156 с.
  9. ^ Nałkowska, Z. Dzienniki / opracowanie, wstęp i komientarz: Hanna Kirchner. — Warszawa: Czytelnik, 1988.
  10. ^ Nałkowska, Z. Medaliony. — Warszawa: Czytelnik, 1976. — 63 с. — (Biblioteka lektur szkolnych). — 150 290 ас.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мусіенка, С. П. Соф'я Налкоўская. // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 134.
  • Мусиенко, С. Ф. Творчество Зофьи Налковской. — Мн.: Наука и техника, 1989.
  • Rogatko, B. Zofia Nalkowksa. — Warszawa: 1980.