Зьмяя-акулярніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмяя-акулярніца
Зьмяя-акулярніца (Naja naja)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПаўзуны
АтрадЛускаватыя
ПадатрадЗьмеі
СямействаАсьпіды
РодКобры
ВідКобра індыйская
Бінамінальная намэнклятура
Naja naja

Зьмяя-акулярніца (Naja naja) — зьмяя роду сапраўдных кобраў.

Пашырана ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Жыве сярод камянёў і кустоў, у тэрмітніках, норах грызуноў і інш.

Даўжыня 1,6-2 м. Афарбоўка зьменлівая, агульны фон ад жаўтавата-шэрага да бураватага і чорнага. Бруха сьветла-шэрае або жаўтавата-бурае. Пры небясьпецы на расшыраным сьпінным баку шыі сьветлы малюнак у выглядзе акуляраў (адсюль назва). У індыйскім падвідзе «акулярны» малюнак звычайна ўтвораны з аднаго кальца.

Корміцца земнаводнымі, грызунамі, радзей птушкамі. Ядавітая.

Яд выкарыстоўваюць у мэдыцыне.

Зьмяя-акулярніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў