Зялёны слонік (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зялёны слонік
Зелёный слоник
Жанр фільм жахаў[d][1], артхаўс[d], крывавы жах[d], эксплюатацыйны фільм[d] і гомасэксуалізм у кіно[d]
Рэжысэр Сьвятлана Баскова
Сцэнарыст Сьвятлана Баскова
Прадусар Алег Маўрамаці, Сьвятлана Баскова, Уладзімер Зубкоў
У ролях Уладзімер Епіфанцаў
Сяргей Пахомаў
Аляксандар Маслаеў
Анатоль Асмалоўскі
Кампазытар
Апэратар Сьвятлана Баскова
Вытворчасьць «Зелёный слоник»
Дата выхаду 1999
Працягласьць 86 хв.
Краіна Расея
Мова расейская мова
Наступны The Green Elephant 2[d]
Старонка на IMDb

«Зялёны сло́нік» (па-расейску: Зелёный слоник) — фільм у жанры трэш. Быў зьняты рэжысэрам Сьвятланай Басковай на аматарскую кінастужку ў 1998—1999 гадох. У фільме закрануліся такія табуяваныя і закрытыя тэмы, як садызм, гомасэксуальнасьць, нэкрафілія і капрафілія. «Зялёны слонік» стаў першым расейскім фільмам падобнага жанру і радыкальна нефарматнага пляну, які ня меў аналяґаў у далейшай гісторыі разьвіцьця расейскага кіно[Крыніца?].

«Зялёны слонік» атрымаў дыплём ІІ ступені ў разьдзеле поўнамэтражных гульнявых фільмаў конкурсу «Любительское кино» кінафэстывалю «Любить кино!—2000» у Маскве. Дэманстраваўся ў Францыі і Вялікабрытаніі.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Двух малодшых афіцэраў дасылаюць на гаўптвахту. Адзін зь іх (Сяргей Пахомаў, другі афіцэр, з пагонамі лейтэнанта) спрабуе пачаць размову зь іншым (Уладзімер Епіфанцаў, у фільме фігуруе як «Братишка»), але робіць гэта ў вельмі дзіўнай манеры: усе ягоныя размовы зводзяцца да гісторыяў з уласнага досьведу — першы сэкс, як ён спражняўся ў Азоўскае мора або ў тапак аднапалчаніна, як яго за гэта хацелі зґвалціць і прымусілі зьесьці фэкаліі. Першы афіцэр спачатку ставіцца да гэтых гісторыяў з пагардай і кпінам. Другі афіцэр працягвае расказ нягледзячы на просьбы першага памаўчаць. У першага афіцэра пачынае сканчацца запас цярпеньня. Урэшце, другі афіцэр пачынае спробы пацешыць другога праз свае адцісканьні. Першы афіцэр, будучы ўжо моцна раздражнёным, карыстаецца момантам, ужывае фізычную сілу супраць другога і зрывае зь яго пагоны. Другі афіцэр прапаноўвае пастаяць на адной назе, «як чапля», каб першы аддаў яму пагоны. Калі ён пачынае гэта рабіць, першы афіцэр траціць цярпеньне і зьбівае яго. Але другі афіцэр не спыняецца і прапаноўвае спаражніцца на падлогу, каб, зь ягоных жа словаў, прыцягнуць мух і забіць іх разам. Пасьля гэтай прапановы першы афіцэр зноў зьбівае яго яшчэ мацней. На шум прыходзіць ахоўнік гаўптвахты (Аляксандар Маслаеў), які адводзіць першага афіцэра «на работу», чысьціць відэльцам запэцканы фэкаліямі ўнітаз.

Прабыўшы нейкі час зь відэльцам у прыбіральні, першы афіцэр вяртаецца ў камэру і кладзецца спаць. Другі афіцэр сьпявае яму песьню пра зялёнага слоніка. Ранкам ён прачынаецца раней, і, пакуль першы афіцэр яшчэ сьпіць, ён спаражняецца на падлогу, частку фэкаліяў размазвае па сабе, частку зьядае, а частку кладзе ў талерку. Затым ён будзіць першага і прапаноўвае яму талерку ў якасьці сьняданка, кажучы, што гэта «салодкі хлеб». Першы афіцэр, бачачы бруднага другога афіцэра і талерку з фэкаліямі, канчаткова вар’яцее і пачынае крычаць, тлумачачы свой гнеў тым, што другі афіцэр зрабіў бруднай адзіную талерку для ежы. Ён працягвае абурацца, дадаючы аґрэсіўныя й імпэратыўныя заклікі «йсьці мыцца пад брую і каб быў чыстым, курва» і патрабаваньнямі ў адрас начальства адсяліць яго ад «гэтага вар’ята», падмацоўваючы гэта шматлікімі абразамі і ўжываньнем фізычнае сілы ў адрас лейтэнанта.

На крыкі першага афіцэра прыходзіць ахоўнік. Ён зноў адводзіць таго афіцэра «на работу, чысьціць лайно». Тым часам да другога афіцэра ў камэру прыходзіць начальнік гаўптвахты ў званьні капітана (Анатоль Асмалоўскі), які пачынае распавядаць яму пра ціхаакіянскі тэатар баявых дзеяньняў, а таксама яго абражаць і зьбіваць. У гэты час ахоўнік сядзіць у нейкай каморцы, выпівае, і, размаўляючы сам з сабой, зьдзіўляецца, што гэта за афіцэры, бо «радзіма ім дала зорачкі, а яны лайно жаруць».

Затым начальнік гаўптвахты адводзіць абодвух афіцэраў у нейкае сутарэньне, якое ён называе ямай, дзе яны, за яго словамі, павінныя панесьці суровае пакараньне. Туды таксама прыходзіць ахоўнік, які патрапляе капітану пад гарачую руку. Капітан пачынае зьдзеквацца з усіх трох пэрсанажаў, прымушаючы танчыць і сьпяваць песьню «Яблочко». Потым ахоўнік сыходзіць, а начальнік гаўптвахты прымушае лейтэнанта да аральнага сэксу. «Брацішка», бачачы ўсё гэта, выскоквае зь ямы, хапае кавалак арматуры і забівае ім капітана, ґвалціць ягоны труп, а потым вырывае з горла трахею, прымушаючы лейтэнанта ў яе трубіць. Затым, зразумеўшы, што забіў чалавека, ускрывае сабе вены і памірае. Лейтэнант намагаецца бессэнсоўнымі дзеяньнямі выратаваць першага афіцэра, але зразумеўшы, што нічога нельга зрабіць, пачынае крычаць ад безвыходнасьці. Тым часам вяртаецца ахоўнік і пачынае несьці трызьненьне пра тое, што стане палкоўнікам, прапануе другому афіцэру паехаць зь ім на парад, дзе ён будзе на белым кані глядзець салют у яго гонар. Затым ён устае на крэсла і зацягвае пятлю вакол свае шыі. Другі афіцэр пры дапамозе трахеі капітана выцягвае з-пад яго крэсла. Ахоўнік таксама гіне, і другі афіцэр імітуе сэкс зь яго трупам, пасьля чаго засынае паміж скрываўленых целаў.

Песьня пра зялёнага слоніка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першай палове фільма другі афіцэр выконвае першаму песьню пра зялёнага слоніка, які і даў назву фільму.

Тэкст песьні (арыґінал):

Зеленый слоник в наш оркестр пришел
Зеленый слоник наш трубу принес
Когда ребята уходили
Зеленый слоник на трубе играл
Играл про то, как плохо в клетке жить
Как плохо есть проклятую еду
Как плохо всем,
А хуже всего
Ему,
Зеленому слонику.

Прыкладны пераклад на беларускую мову:

Зялёны слонік у наш аркестар прыйшоў
Зялёны слонік наш трубу прынес
Калі хлопцы сыходзілі
Зялёны слонік на трубе граў
Граў пра тое, як дрэнна ў клетцы жыць
Як дрэнна есьці клятую ежу
Як дрэнна ўсім,
А горш за ўсіх
Яму
Зялёнаму слоніку.

Дзейныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Першы афіцэр, у фільме фігуруе як «Брацішка» (Уладзімер Епіфанцаў) — малодшы афіцэр у вопратцы без пагонаў. Спачатку ставіцца да суразмоўцы абыякава й скептычна, затым шалее, пастаянна зьбіваючы яго. У канцы фільма забівае начальніка гаўптвахты, затым сам ускрывае сабе вены, усьвядоміўшы, што нарабіў. Пасьля другога афіцэра шмат у чым паўплываў на падзеі фільма.
  • Другі афіцэр (Сяргей Пахомаў) — мяркуючы па пагонах, старшы лейтэнант ВПС. Расказвае суразмоўцу гісторыі са свайго жыцьця. Пазьней быў заўважаны ў сцэнах капрафіліі і капрафаства, затым быў аральна згвалчаны начальнікам гаўптвахты. Адзіны герой фільма, які застаўся ў жывых. Зьяўляецца ўвасабленьнем зялёнага слоніка.
  • Ахоўнік (Аляксандар Маслаеў) — грае ў фільме нэўтральную ролю.
  • Капітан (Анатоль Асмалоўскі) — начальнік гаўптвахты. Вельмі цікавіцца гісторыяй марскога супрацьстаяньня ЗША і Японіі. У другой палове фільма аральна гвалціць другога афіцэра, забіваецца першым. Пасьля забойства ягоны труп трывае на сабе акт нэкрафіліі з боку першага афіцэра.

Анатацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм прысьвечаны высокім чалавечым якасьцям — мужнасьці, гонару, бескарыснасьці і мужчынскаму сяброўству
«Зялёны слонік» — фільм пра свабоду чалавека, пра яе краевугольнае значэньне і неацэннасьць для асобы. Кіно пра мажлівыя мэтамарфозы чалавечае сутнасьці ва ўмовах замкнёнае прасторы, татальнага прыніжэньня і безвыходнасьці. Фільм — аб подзьвігу расейскага афіцэра.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.imdb.com/title/tt1003080/