Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году
Дэвіз Разам за супольную будучыню
Горад-арганізатар Пэкін
Краіны-ўдзельніцы 95
Колькасьць атлетаў 4000
Узнагароды 109 камплектаў
Цырымонія адкрыцьця 4 лютага
Цырымонія закрыцьця 20 лютага
Афіцыйна адкрыў Сі Цьзіньпін
Стадыён Пэкінскі нацыянальны стадыён
Афіцыйны сайт beijing2022.cn

Зімо́выя Алімпі́йскія гу́льні 2022 го́ду (афіцыйна — Гульні XXIV Алімпіяды) праходзілі з 4 па 20 лютага 2022 году ў Пэкіне (КНР). Заяўкі ад гарадоў прымаліся да 14 лістапада 2013 году, 7 ліпеня 2014 году былі вызначаныя гарады-кандыдаты, гаспадар гульняў абраны 31 ліпеня 2015 году на 127-й сэсіі МАК у Куала Лумпуры (Малайзія). Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году ёсьць першымі зімовымі Алімпійскімі гульнямі, якія праводзіліся ў Кітаі, другімі ў агульным заліку Алімпійскіх гульняў Кітаю. За апошнія гады гэтая алімпіяда сталася трэцяй, якая прайшла ва Ўсходняй Азіі запар. Да таго зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году адбыліся ў карэйскім Пхёнчхане, а летнія Алімпійскія гульні 2020 году ладзіліся ў японскай сталіцы горадзе Токіё. Пэкін стаў першым горадам, які прымаў як летнія, гэтак і зімовыя Алімпійскія гульні. Чатыры зь існых крытых пляцовак, першапачаткова пабудаваныя да летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году, выкарыстоўваліся на гэтых зімовых спаборніцтвах, а Пэкінскі нацыянальны стадыён зноўку прымаў цырымоніі адкрыцьця і закрыцьця.

Кандыдаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да тэрміну заканчэньня прыёму заявак, 14 лістапада 2013 году, яны былі атрыманыя ад шасьці гарадоў: Алматы, Казахстан; Кракаў, Польшча (26 траўня 2014 году заяўка была скасаваная)[1]; Львоў, Украіна (30 чэрвеня 2014 году заяўка была скасаваная)[2]; Осьлё, Нарвэгія; Пэкін, Кітай; Стакгольм, Швэцыя (17 студзеня 2014 году заяўка была скасаваная)[3]. 7 ліпеня 2014 году выканаўчы камітэт МАК зацьвердзіў Осьлё, Алматы і Пэкін у якасьці гарадоў-кандыдатаў на правядзеньне гульняў[4]. 1 кастрычніка 2014 году заяўка Осьлё была адкліканая[5].

Вынікі галасаваньня за месца правядзеньня Алімпіяды
Горад Краіна Колькасьць галасоў
Пэкін Кітай 44
Алматы Казахстан 40

Пляцоўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лютым 2021 году Пэкін абвесьціў, што 26 пляцовак, з улікам трэніравальных пляцовак, будуць працаваць на цалкам аднаўляльных крыніцах энэргіі[6].

Пэкін[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэкінскі нацыянальны стадыён.
Трамплін Біг-Эйр Шаган.

Пяць лядовых спаборніцтваў праходзілі ў Алімпійскім парку, у склад якога ўваходзяць Сталічны палац спорту і Ўкесон-арэна, якія былі аднымі з галоўных пляцовак яшчэ летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году. Спаборніцтвы па сноўбордынзе і дысцыпліне біг-эйр фрыстайлу ладзіліся ў былой прамысловай зоне ў акрузе Шыцьзіншань ля гор Сішань на трампліне Біг-Эйр Шаган[7]. З канца 2009 году кватэры ў алімпійскай вёсцы ў Пэкіне былі пераўтвораныя ў жылы квартал. З гэтага чыньніка ўзьнікла неабходнасьць пабудаваць яшчэ адну алімпійскую вёску ў меншых памерах да зімовых Алімпійскіх гульняў. Гэтыя новыя будынкі месьцяцца ў паўднёвай частцы Алімпійскага парку ля тэрыторыі Нацыянальнага алімпійскага спартовага цэнтру[8]. Яшчэ да спаборніцтваў былі падрыхтаваныя Пэкінскі нацыянальны стадыён, дзе прайшла цырымонія адкрыцьця і ладзілася цырымонія закрыцьця. У Пэкінскім нацыянальным плавальным комплексу ладзіліся спаборніцтвы па кэрлінге. У ім была зробленая рэканструкцыя перад гульнямі. Пэкінскі нацыянальны канькабежны авал быў адмыслова пабудаваны да гульняў. У ім праходзілі спаборніцтвы па канькабежным спорце. На коўзанцы Пэкінскага нацыянальнага палацу спорту праходзілі спаборніцтвы па хакеі з шайбай, гэтак жа як і на Ўкесон-арэне.

Яньцын[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У акрузе Яньцыне, якая ёсьць прадмеснай акругай на поўначы Пэкіну, ладзіліся спаборніцтвы па санным спорце, скелетоне, бобслэе і гарналыжным спорце. Спаборніцтвы прайшлі на гарналыжным курорце Сяохайтуо, які месьціцца ў вёсачцы за 90 км ад Пэкіну і за 17,5 км ад гораду Яньцын. Пляцоўкі цалкам пакрытыя штучным сьнегам, бо сапраўдны сьнег у гэтым рэгіёне ёсьць рэдкасьцю[9][10]. У гэтым жа рэгіёне месьціцца і Нацыянальны санна-бобслэйны цэнтар, які быў адмыслова пабудаваны да Алімпійскіх гульняў.

Чжанцьзякоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе іншыя лыжныя спаборніцтвы ладзіліся ў горадзе Чжанцьзякоў правінцыі Хэбэй. Ён месьціцца за 220 км ад цэнтра Пэкіну і за 130 км ад гарналыжнага курорту Сяохайтуо. Тутака таксама разьмешчаны гарналыжны курорт, які ў сьнегавы сэзон 2015—2016 гадоў зарабіў на турызьме больш за 1,54 мільярдаў юаняў, павялічыўшыся на 31,6% у параўнаньні з папярэднім сэзонам. У 2016 годзе было абвешчана, што курорт прыняў 2,185 мільёнаў турыстаў, што на 30% больш, чым у папярэднім сэзоне. Сьнегавы сэзон доўжыўся пяць месяцаў, пачынаючы зь лістапада, на працягу якіх ён правёў трыццаць шэсьць спаборніцтваў і дзеяў, як то Кубак Далёкага Ўсходу і Міжнародны дзіцячы лыжны фэстываль. Да складу комплексу адносяцца Нацыянальны лыжны цэнтар, Нацыянальны цэнтар скачкоў на лыжах з трампліну, Нацыянальны біятлёнавы цэнтар і сьнегавы парк Гэньці.

Каляндар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЦА Цырымонія адкрыцьця Спаборніцтвы 1 Фіналы спаборніцтваў ЦЗ Цырымонія закрыцьця
Люты 2
Сер
3
Чац
4
Пят
5
Суб
6
Няд
7
Пан
8
Аўт
9
Сер
10
Чац
11
Пят
12
Суб
13
Няд
14
Пан
15
Аўт
16
Сер
17
Чац
18
Пят
19
Суб
20
Няд
Узнагароды
Цырымоніі ЦА ЦЗ
Біятлён 1 1 1 1 1 2 1 1 2 11
Бобслэй 1 1 1 1 4
Горныя лыжы 2 1 1 1 1 1 1 1 1 1 11
Канькабежны спорт 1 1 1 1 1 1 1 1 2 1 1 2 14
Кэрлінг 1 1 1 3
Лыжнае дваяборства 1 1 1 3
Лыжныя гонкі 1 1 2 1 1 1 1 2 1 1 12
Санны спорт 1 1 1 1 4
Скачкі на лыжах з трампліну 1 1 1 1 1 5
Скелетон 1 1 2
Сноўбордынг 1 1 2 1 2 1 1 2 11
Фігурнае катаньне 1 1 1 1 1 5
Фрыстайл 1 1 1 1 1 1 1 2 1 2 1 13
Хакей з шайбай 1 1 2
Шорт-трэк 1 2 1 1 2 2 9
Узнагароды 6 6 9 10 6 8 7 6 7 5 9 7 6 4 9 4 109
Люты 2
Сер
3
Чац
4
Пят
5
Суб
6
Няд
7
Пан
8
Аўт
9
Сер
10
Чац
11
Пят
12
Суб
13
Няд
14
Пан
15
Аўт
16
Сер
17
Чац
18
Пят
19
Суб
20
Няд
Узнагароды

Табліца мэдалёў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія 16 8 13 37
2 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына 12 10 5 27
3 Сьцяг Кітаю Кітай 9 4 2 15
4 Сьцяг ЗША ЗША 8 10 7 25
5 Сьцяг Швэцыі Швэцыя 8 5 5 18
6 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды 8 5 4 17
7 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя 7 7 4 18
8 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя 7 2 5 14
9 Алімпійскія атлеты з Расеі 6 12 14 32
10 Сьцяг Францыі Францыя 5 7 2 14
11 Сьцяг Канады Канада 4 8 14 26
12 Сьцяг Японіі Японія 3 6 9 18
13 Сьцяг Італіі Італія 2 7 8 17
14 Сьцяг Рэспублікі Карэя Рэспубліка Карэя 2 5 2 9
15 Сьцяг Славеніі Славенія 2 3 2 7
16 Сьцяг Фінляндыі Італія 2 2 4 8
17 Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя 2 1 0 4
18 Сьцяг Аўстраліі Аўстралія 1 2 1 4
19 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 1 1 0 2
20 Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына 1 0 2 3
21 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія 1 0 1 2
Сьцяг Славаччыны Славаччына 1 0 1 2
Сьцяг Чэхіі Чэхія 1 0 1 2
24 Сьцяг Беларусі Беларусь 0 2 0 2
25 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія 0 1 0 1
Сьцяг Украіны Украіна 0 1 0 1
27 Сьцяг Латвіі Латвія 0 0 1 1
Сьцяг Польшчы Польшча 0 0 1 1
Сьцяг Эстоніі Эстонія 0 0 1 1
Усяго 109 109 109 327

Заклапочанасьці і байкот[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэманстрацыя тыбэтцаў і уйгураў супраць правядзеньня Алімпійскіх гульняў у Кітай. Акцыя прайшла ў Бэрліне.
Сінім колерам адзначаныя краіны, якія аб’явілі дыпляматычны байкот Алімпійскім гульням у Кітаі.

Падчас галасаваньня крытыкі ставілі пад сумнёў заяву Пэкіна, спасылаючыся на тое, што прапанаваныя пляцоўкі на адкрытым паветры ня будуць забясьпечаны натуральным сьнегам зімой. Выказвалася заклапочанасьць, што можа спатрэбіцца транспартаваньне сьнегу да месца правядзеньня спаборніцтваў, што прывядзе да вялікіх выдаткаў і нявызначаных наступстваў для навакольнага асяродзьдзя[9][11].

Некаторыя з прапанаваных месцаў павінны былі прымыкаць да пэкінскага нацыянальнага запаведніка Суншань і частцы той жа горнай сыстэмы, таму будаўніцтва і засыпаньне частак гары сьнегам магло б паўплываць на экалягічную ўстойліваць парку[12][13]. Урад Кітаю адрэагаваў на гэтыя праблемы пашырыньнем плошчы запаведніка на 31% ад ягонага першапачатковага памеру[14]. Сусьветны энэргетычны крызіс 2021 году ўзмацьніў ціск на Кітай напярэдадні зімовых Алімпійскіх гульняў[15][16]. Аль-Джазыра паведаміла, што энэргетычны крызіс у Кітаі часткова зьвязаны з Алімпіядай, бо паводле зьвестак выданьня Сі Цьзіньпін спрабуе забясьпечыць блакітнае неба над горадам на час зімовых Алімпійскіх гульняў, каб паказаць міжнароднай супольнасьці, што Кітай сур’ёзна ставіцца да дэкарбанізацыі эканомікі[17].

Як і ў 2008 годзе, гучалі заклікі байкатаваць Алімпійскія гульні, калі іх прымае Кітай. У лісьце ад 30 ліпеня 2020 году Сусьветны кангрэс уйгураў заклікаў МАК перагледзець рашэньне аб правядзеньні зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году ў Пэкіне праз генацыд уйгураў[18][19]. У верасьні 2020 году сэнатар Злучаных Штатаў Рык Скот размаўляў з тагачасным віцэ-прэзідэнткай МАК Анітай Дэфранц аб пераглядзе рашэньня МАК аб правядзеньні гульняў у кітайскае сталіцы. Скот выказаў расчараваньне тым фактам, што МАК адмовіўся перанесьці гульні ў іншую краіну[20]. У кастрычніку 2020 году міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб выказаў здагадку, што каралеўства можа байкатаваць зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году[21].

Выкарыстаньне Кітаем гандлёвых санкцыяў і эканамічнага прымусу[22][23] супраць Аўстраліі прывяло да ўзмацьненьня заклікаў у Аўстраліі да байкатаваньня зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году[24]. У лістападзе 2020 году аўстралійскія сэнатары Джакі Ламбі і Рэкс Патрык афіцыйна прапанавалі аб’явіць байкот, але іхняя прапанова была адхіленая[24]. Некаторыя праваабарончыя арганізацыі заклікалі да дыпляматычнага байкоту, то бок гэта азначае, што краіны не накіроўваюць на Алімпіяду сваіх чыноўнікаў, але ўсё роўна адпраўляюць спартоўцаў[25]. Трынаццаць канадзкіх сябраў парлямэнту падпісалі ліст з заклікам перанесьці гульні па-за межы Кітаю. Тры партыйныя лідэры падтрымалі перанос гульняў, а адная лідэрка нават заявіла, што падтрымлівае перанос гульняў у Канаду[26]. Нідэрляндзкі дэпутат Сьёрд Сьёрдсма, чыя партыя падтрымала заклік уйгураў вызначыць дзеяньні кітайскіх уладаў у дачыненьні да іх як генацыд, заявіў, што Алімпіяду трэба перанесьці з Кітаю[27][208].

29 лістапада 2021 году кітайскія СМІ паведамілі, што Кітай не плянуе запрашаць заходніх палітыкаў, якія пагражаюць дыпляматычным байкотам на зімовую Алімпіяду ў Пэкіне[28]. 3 сьнежня 2021 году Летува стала першай краінай, якая абвесьціла дыпляматычны байкот гульняў[29]. 6 сьнежня 2021 году прэс-сакратарка Белага дому Джэн Псакі абвесьціла, што адміністрацыя Байдэна ініцыюе дыпляматычны байкот зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году і зімовых Паралімпійскіх гульняў 2022 году. Прычынай байкоту Белы дом назваў жорсткае абыходжаньне Кітая з уйгурскім народам. У наступным яшчэ шэраг краінаў далучыліся да дыпляматычнага байкоту гульняў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Krakow withdraws 2022 Winter Olympics bid (анг.)
  2. ^ IOC statement on 2022 Bidding Process (анг.)
  3. ^ Stockholm drops bid for 2022 Winter Olympics (анг.)
  4. ^ Oslo, Almaty and Beijing become Candidate Cities for the Olympic Winter Games 2022 (анг.)
  5. ^ Høyre sier nei til OL
  6. ^ «Beijing intends to run the Olympic games next year on purely green energy». Indus Tribune.
  7. ^ «Beijing 2022 Coordination Commission chair praises plans for snowboard big air after venue visit». Inside the Games
  8. ^ «北京冬奥村不出售 赛后成人才公租房». Beijing 2022.
  9. ^ а б «Beijing promises to overcome lack of snow for 2022 Winter Olympics». The Guardian.
  10. ^ «Here’s the 2022 Winter Olympics Venue, In The Middle of Winter». Gizmodo.
  11. ^ «A Winter Olympics in a City Without Snow». The Atlantic.
  12. ^ «Scientists Question Environmental Impact of China’s Winter Olympics». The New York Times.
  13. ^ «Winter Olympic Games venues in China 'pose threat to Beijing nature reserve'». South China Morning Post.
  14. ^ «2022 Beijing Winter Olympics». Birding Beijing.
  15. ^ «Analysis: China’s green Winter Olympics 2022 to boost natural gas demand». S&P Global.
  16. ^ «How China’s energy crisis has sent commodity markets reeling». Nikkei Asia.
  17. ^ «The next shock in the pipeline for China’s economy: energy crunch». Al Jazeera.
  18. ^ «Uighur group urges IOC to reconsider 2022 Beijing Winter Games venue». Reuters.
  19. ^ «Uighur group calls for China to lose 2022 Winter Olympics over 'genocide'». WION.
  20. ^ «Sen. Rick Scott: I’m Disappointed IOC Vice President Refused to Commit to Move 2022 Olympic Games Out of Communist China». Senator Rick Scott.
  21. ^ «Dominic Raab hints UK could boycott 2022 Beijing winter Olympics amid evidence of 'egregious' human rights snakess of Uighur people». The Independent.
  22. ^ «Mitigating China’s economic coercion». The Japan Times.
  23. ^ «Great expectations: The unraveling of the Australia-China relationship». Brookings Institution.
  24. ^ а б «Continued Deterioration in Australia-China Relations Fuels Talk of Olympic Boycott». The Diplomat.
  25. ^ «Human rights groups weigh boycott of 2022 Winter Olympics in Beijing». Pri.org.
  26. ^ «Canada should consider hosting 2022 Winter Olympics, says Green Leader Annamie Paul». CBC.
  27. ^ «Critics question China’s right to host Winter Olympics». Politico.
  28. ^ «China reportedly does not plan to invite Western politicians who threaten diplomatic boycott of Beijing Olympics». The Globe and Mail.
  29. ^ «Lithuania confirms diplomatic boycott of Beijing 2022 Winter Olympics». ANI News.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]