Кагуя (мыш)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мыш Кагуя са сваімі атожылкамі

Кагуямыш, якая зьяўляецца нашчадкам дзьвюх маці, яна нарадзілася без удзелу бацькі[1][2] (красавік 2004). Японскія навукоўцы назвалі яе ў гонар гераіні японскага эпасу — месяцовае прынцэсы па імені Кагуя, якую знайшлі ў сьцябле бамбуку. Да ейнага нараджэньня спэцыялісты былі ўпэўненыя, што ў млекакормячых гэта немагчыма праз геномны імпрынтынг, які патрабуе, каб у ДНК плоду прысутнічалі і мужчынскія, і жаночыя гены. Без мужчынскіх генаў немагчыма нармальнае разьвіцьцё пляцэнты.

Працэс партэнагенэзу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для атрыманьня партэнагенэтычнага зародка група дасьледчыкаў Такійскага сельскагаспадарчага ўнівэрсытэту пад кіраўніцтвам Тамахіра Кона выкарыстоўвала яйцаклеткі дзьвюх мышаў — нармальную й мутантную. У геноме мадыфікаванае яйцаклеткі адсутнічаў фрагмэнт ДНК, які выракаў два гены на выключэньне праз мацярынскі імпрынтынг. Да таго ж, гэтая яйцаклетка была атрыманая зь яечнікаў нованароджанае саміцы, для якіх забароны імпрынтынгу дзейнічаюць яшчэ ня ў поўнай меры. З дапамогай такіх маніпуляцыяў былі атрыманыя дзьве (з 457) паўнавартасныя дыплёідныя яйцаклеткі[3].

Ня клон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кагуя не зьяўляецца кланаванай жывёлай, бо для ейнага стварэньня выкарыстоўваліся вузы дзьвюх бацькоўскіх асобінаў. Само дасьледаваньне было накіраванае на вывучэньне працэсу партэнагенэзу: «Мэтай нашага дасьледаваньня было высьвятленьне таго, чаму для разьвіцьця млекакормячых патрабуецца й спэрма, й яйцаклетка», — сказаў Кона[3].

Пазьней Кагуя традыцыйным спосабам — з удзелам самца — нарадзіла на сьвет патомства[3].

Працягласьць жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кагуя пражыла 793 дні, тады як працягласьць жыцьця звычайных мышаў дасягае 600—700 дзён. Пазьней тая ж група дасьледчыкаў вывела яшчэ 13 «біматэрнальных» мышаў, якія перажылі звычайных суродзічаў пры ідэнтычных умовах утрыманьня ў сярэднім на 186 днёў — прыкладна на 30 адсоткаў. Як заўважылі навукоўцы ў сваёй публікацыі ў часопісе Human Reproduction (люты 2010)[4], усе атрыманыя саміцы мышаў у параўнаньні з нармальнымі, якія валодаюць як «мацярынскім», так і «бацькоўскім» генным матэрыялам, мелі значна меншыя памеры й вагу. Як мяркуецца, вызначаныя мужчынскія гены павялічваюць патэнцыял росту арганізму атожылка, скарачаючы пры гэтым ягонае жыцьцё.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Birth of parthenogenetic mice that can develop to adult.-Nature 428, 860—864 (22 April 2004)
  2. ^ High-frequency generation of viable mice from engineered bi-maternal embryos.-Nature Biotechnology 25,1045-1050(2007)
  3. ^ а б в The End of Males? Mouse Made to Reproduce Without Sperm, Bijal P. Trivedi for National Geographic News, April 21, 2004 (анг.)
  4. ^ «Longevity in mice without a father» by Manabu Kawahara and Tomohiro Kono Human Reproduction, 2010, 25(2):457-461 (анг.)