Казімер Чартарыйскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімер Чартарыйскі
Казімер Чартарыйскі
Казімер Чартарыйскі

Герб «Пагоня»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 красавіка 1674
Памёр 31 жніўня 1741
Род Чартарыйскія
Бацькі Міхал Юры Чартарыйскі
Яна Вэраніка з Алендзкіх
Жонка Ізабэла Альжбета з Морштынаў
Дзеці Міхал Фрыдэрык, Аўгуст Аляксандар, Канстанцыя, Людвіка Альжбета, Тэадор Казімер
Дзейнасьць палітык

Казімер Чартарыйскі (4 красавіка 1674, Варшава — 31 жніўня 1741) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы (1699—1707 і 1709—1712), падскарбі (1707—1709) і падканцлер вялікі літоўскі (1712—1724), кашталян віленскі (з 1724). Кавалер ордэна Белага Арла (1730).

Князь на Клявані і Жукаве. Быў старостам крамянецкім, вяліскім і ўсьвяцкім староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Казімер Чартарыйскі, 1741 г.

Паходзіў з княскага роду Чартарыйскіх гербу «Пагоня», сын Міхала Юрыя і Яны Вэранікі з Алендзкіх.

У часы бескаралеўя 1696—1697 гадоў быў прыхільнікам францускага кандыдата на сталец прынца Франсуа Люі дэ Канці. У 1706 годзе перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага (ад якога атрымаў урад падскарбія), потым супрацоўнічаў з Аўгустам Моцным. Па ягонай сьмерці (1733 год) зноў прыхільнік кандыдатуры Станіслава Ляшчынскага. Трапіў у палон да войскаў Аўгуста Саса, але пагадзіўся з новым каралём.

У 1730-я гады ўтварыў магнацкую групоўку Чартарыйскіх і зьвязаных зь імі іных родаў («фамілію»), якая разьлічвала на дапамогу Расеі, каб умацаваць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай[1].

Ажаніўся ў 1693 годзе з Ізабэлай Альжбетай (1671—1758), дачкой Яна Андрэя Морштына. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Чартарыйскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 740.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]