Кампазытар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паштовая марка Беларусі да 200-рочча Станіслава Манюшкі

Кампазы́тар (ад лац. componere — складаць ў цэлае) — аўтар музычных твораў; чалавек, які займаецца стварэньнем музыкі.

Тэрмін «кампазытар» атрымаў распаўсюджваньне ў XVI стагодзьдзі ў Італіі. Прафэсія кампазытара прадугледжвае наяўнасьць музычна-творчых здольнасьцяў і патрабуе спэцыяльнага вывучэньня кампазыцыі. Падрыхтоўцы і выхаваньні кампазытараў адводзіцца спэцыяльнае месца ў сыстэме адукацыі, у кансэрваторыях ёсьць спэцыялізаваныя факультэты кампазыцыі. Таксама ў розных краінах, у тым ліку ў Беларусі існуюць саюзы кампазытараў (гл. Саюз кампазытараў Беларусі), якія спрыяюць правядзеньню фэстываляў, конкурсаў, майстар-клясаў і іншых формаў творчага ўзаемадзеяньня.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]