Кантон і Эндэрбэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Месцазнаходжаньне Кантону і Эндэрбэры

Кантон і Эндэрбэры — каралавыя атолы Кантон і Эндэрбэры ў паўночна-ўсходняй частцы выспаў Фэнікс у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, уваходзяць у склад Кірыбаці. У 1939—1979 гадах зьяўляліся кандамініюмам (сумесным уладаньнем) Вялікабрытаніі і ЗША.

У 1979 годзе па абвяшчэньні незалежнасьці Рэспублікай Кірыбаці былі перададзеныя пад яе ўладу. У цяперашні час на атоле Кантон жыве 41 чалавек, а Эндэрбэры не заселены.