Карлаў мост

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карлаў мост

Карлаў мост (па-чэску: Karlův most) — найстарэйшы мост у Празе, які быў пабудаваны пры каралі Карле IV (1346—1378). Аўтар праекту — майстар Ота. Стагодзьдзямі быў найважнейшай камунікацыяй, якая зьвязвала правабярэжную і левабярэжную часткі гораду праз раку Вэлтаву.

Карлаў мост — чацьверты па старажытнасьці каменны мост у Чэхіі. Зьяўляецца адной з найвядомейшых турысцкіх славутасьцяў краіны. У беларускай паэзіі Карлаваму мосту прысьвечаны верш В. Болбаса «На Карлавым мосьце музы́ка іграе на шклянках…»[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Палац: літаратурны альманах. Гомель. № 1, 2013 / укл. А. Бароўскі, Г. Лапацін. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — С. 180. — ISBN 978-985-7089-29-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карлаў мостсховішча мультымэдыйных матэрыялаў