Карма ў будызьме

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ка́рма альбо карман (санскрыт: कर्म, палі: kamma, кама) — падставовае і вельмі важнае паняцьцем будызму. Даслоўна гэтае слова азначае «дзеяньне» альбо «чын»; што-кольвек нехта робіць, гаворыць альбо думае паўстае карма. У будыйскім значэньні не азначае выніку, які акрэсьліваецца як плён (санскрыт, палі: vipaka), эфэкту альбо прызначэньня. Правіла прычыны і наступства называецца ў мове палі kamma-vipaka (дзеяньне-плён) і гаворыць, што кожны ўчынак мае свае наступствы — добрыя ўчынкі вяртаюцца ў выглядзе шчасьця, злыя ўчынкі — у выглядзе цярпеньня.

Карма зьяўляецца рухавіком, які прыводзіць у рух кола цыклу некантраляванага перанараджэньня. Карме падлягаюць усе неасьветленыя істоты.

Словы Буды Шак’ямуні адносна кармы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Словы Абуджанага пра дзеяньне нэгатыўнае кармы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёсьць такія, каторыя ангажуюцца адно толькі ў нэгатыўныя дзеяньні;
Ёсьць такія, якія бесьперастанку нішчаць тое што добра;
Ёсьць таксама такія, якім бракуе правільнасьці, якая праводзіць да вызваленьня -
А таму тыя, якім бракуе пазытыўных рысаў, адрэзаныя ад прычыны абуджэньня. (з Сутры Аздобы Махаяны)
Дурань думае, што злы чын салодкі як мёд. Думае так да моманту, калі плод гэтага чыну не пачне пасьпяваць. (69 верш Дгамапады)
Як пыл кінуты пад вецер, зло падае са зваротам на дурня, які пакрыўдзіў чалавека лагоднага, чыстага і нявіннага. (125 верш Дгамапады)
Ані на небе, ані ў глыбіні акіяну, ані ў горных расколінах, ані нідзе на сьвеце няма месца, куды можна было б уцячы ад наступстваў злых чынаў. (127 верш Дгамапады)
Хто ўжывае гвалт у стасунку да тых, якія безабаронныя, і крыўдзіць тых, якія нявінныя, неўзабаве выклікае на сябе адну з наступных выпадковасьцяў:
Востры боль альбо катастрофу, пашкоджаньне цела, сур’ёзную хваробу альбо памяшаньне розуму, клопаты з боку ўлады альбо цяжкія абвінавачваньні, страту блізкіх альбо страту здабытку, зьнішчэньне дому праз пажар. Калі яго цела распадаецца, гэты пазбаўлены ведаў чалавек адраджаецца ў пекле. (137—140 вершы Дгамапады)

Словы Абуджанага пра дзеяньне нэгатыўнай і станоўчае кармы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяпер церпіць і пазьней будзе цярпець. Злодзей церпіць у двух часах. «Зрабіў зло» — думае і церпіць. Церпіць таксама, калі ідзе да ніжэйшых сьветаў. (17 верш Дхамапады)
Зараз шчасьлівы і пазьней будзе шчасьлівы. Дабрачынца шчасьлівы ў двух часах. «Зрабіў дабро» — думае і ёсьць шчасьлівы. Таксама шчасьлівы, калі пераходзіць да поўнай асалоды стану. (18 верш Дгамапады)
Калі нехта зьдзейсьніць зло,
Не павінны яго паўтараць раз за разам,
Не павінны ў ім знаходзіць прыемнасьці.
Таму што награмаджэньне зла вельмі балючае. (117 верш Дгамапады)
Калі нехта зьдзейсьніць добры чын,
Павінны яго паўтараць раз за разам,
Павінны ў ім знаходзіць прыемнасьць.
Таму што награмаджэньне дабра прыносіць шчасьце. (118 верш Дгамапады)
Чынячаму зло ўсё можа падавацца ўласьцівым, пакуль зло не сасьпее; аднак калі ўжо сасьпее, тады ён бачыць [балючыя наступствы] сваіх злых учынкаў. (119 верш Дгамапады)
Чынячаму дабро ўсё можа падавацца не такім, як быць павінна, пакуль дабро не сасьпее; аднак калі ўжо сасьпее, тады ён бачыць [прыемныя наступствы] сваіх добрых учынкаў. (120 верш Дгамапады)

Словы Абуджанага пра станоўчую карму й заслугу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хто шануе годных шанаваньня, Будаў і іх вучняў, якія перакрочылі ўсе перашкоды і перайшлі па-за дыяпазон смутку і роспачы — хто паважае гэтых поўных спакою і бясстрашных людзей, таго заслугаў ня ўдасца вымераць ніводнай мерай. (195—196 вершы Дгамапады)

Словы Абуджанага апісваюць працэс награмаджэньня заслугі (станоўчае кармы) й дзякуючы таму дасягненьне асьвятленьня наступным чынам:

Дзякуючы збору падобных да ілюзіі награмаджэньняў
Заіснуе падобнае да ілюзіі прасьвятленьне.
Наступіць падобны да ілюзіі паказ
Ілюзорнай дапамогі нясучай адчувальным істотам. (з Сутры ведаў пра ілюзію, пра яую прасіла найвышэйшая багіня)

Узьнікненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Істоты праз свае ўчынкі зьбіраюць досьвед у розуме, нэгатыўны альбо пазітыўны, у залежнасьці ад таго, ці зьяўляюцца яны карыснымі для іншых істотаў, ці шкоднымі. У выніку свайго дзеяньня істота засявае кармічнае насеньне ў розуме, калі будуць прысутнічаць наступныя чыньнікі:

  1. Сьвядомасьць становішча ў якім знаходзіцца
  2. Намер зьдзяйсьненьня чыну й план ягонага выкананьня
  3. Зьдзяйсьненьне чыну альбо намаўленьне каго-небудзь да яго зьдзяйсьненьня
  4. Задавальненьне з выніку гэтага дзеяньня

У выпадку наяўнасьці ўсіх чатырох элемэнтаў кармічнае наступства зьяўляецца наймацнейшым і вынік чыну будзе найбольш інтэнсіўны. Напрыклад: кіроўца, які ненаўмысна выклікаў аварыю і зраніў пешага: (1) быў сьвядомы, што машына зьяўляецца небясьпечным сродкам перасоўваньня і можа выклікаць аварыю й цярпеньне іншых, (2) не хацеў яго скрыўдзіць, (3) аднак гэта зрабіў, (4) зусім ня быў з таго задаволены. У гэтым выпадку пакінуты кармічны сьлед у розуме няўдалага кіроўцы будзе толькі частковы.

Асабістая і супольная карма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін кармы прымяняльны як да асобных індывідуўмаў (у вялікім скарачэньні: кожная асоба заслугоўвае таго, што мае), так і да збору істотаў: суполка, народ (кожны народ мае тое, чаго заслугоўвае; цяперашняе становішча абумоўлена папярэднімі чынамі), насельніцтва зямлі і г. д.[1]

Выняткі з Тыбэцкай Кнігі Жыцьця і Паміраньня адносна кармы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку некаторых палажэньняў, сучаснае прамысловае грамадзтва гэта фанатычная рэлігія. Нішчым і атручваем усе экасістэмы нашай планеты. Падпісваем вэксэлі, якія нашыя дзеці ня будуць у стане сплаціць (…) Захоўваемся так, нібы зьяўляемся апошнім пакаленьнем на гэтай плянэце. Калі не адбудуцца радыкальныя зьмены ў нашых сэрцах і розумах, калі нашыя погляды грунтоўна ня зьменяцца, то Зямля скончыць як Вена: выпаленая і мёртвая. (18 старонка польскага перакладу Тыбецкай Кнігі Жыцьця і Паміраньня, Сог’ял Рынпочэ)[2]

6. Разьвіцьцё, карма і адраджэньне

Сказана, што той начы, калі Буда дасягнуў асьвятленьня, праходзіў праз розныя ўзроўні абуджэньня. На першым, з розумам «спакойным, ачышчаным, вольным ад усялякіх спляменьняў і сказаў, суцішаным, засяроджаным і непахісным», скіраваў сваю ўвагу на ўзгаданьне мінулых жывотаў. У прыватнасьці, прыводзяцца наступныя цытаты з вучэньня:

Памятаю мноства, мноства мінулых існаваньняў, якія некалі перажыў: адно, два, тры, чатыры, пяць… пяцьдзесят, сто… сто тысячаў, у розных пэрыядах гісторыі сьвету. Ведаў пра іх усё: калі і дзе нарадзіўся, у якой сям’і, як называўся і што зрабіў. Перажыў нанова ўсе добрыя і злыя хвіліны кожнага жывота і кожную сьмерць, і кожнае адраджэньне. Вярнуліся да мяне нязьлічаныя папярэднія існаваньні з усіма іх падрабязнасьцямі. Гэтыя веды здабыў падчас першай часткі ночы. (83 старонка п.п.)

Карма

У другой частцы ночы асьвятленьня Буда здабыў іншыя веды, якія дапаўняюць навукі на тэму адраджэньня: веды пра карму, натуральны закон прычыны і наступства.

«Нябесным вокам убачыў тое, чаго ня бачыла ніводнае людзкое вока, убачыў, як істоты зьнікаюць і вяртаюцца. Бачыў вялікіх і малых, моцных і нічога ня значных, бачыў, як кожны, згодна са сваёй кармай, атрымлівае пасьпяховае альбо балючае адраджэньне.» (91 старонка п.п.)

Паводле будызму, існуе многа відаў кармы: карма міжнародная, карма народная, карма места, індывідуальная карма. Усе яны павязаныя складаным вузлом узаемных залежнасьцяў і цалкам іх разумее толькі асьветлены.

Буда сказаў: «Зьяўляесься тым, чым быў, будзеш тым, чым зьяўляесься.» (92 старонка п.п.)

Любая радасьць на гэтым сьвеце
Паходзіць з зычаньня шчасьця іншым.
Любое цярпеньне гэтага сьвету
Паходзіць з зычаньня шчасьця для сябе. (93 старонка п.п.)
Карма стварае ўсё як артыст,
Карма кампануе як танцор. (94 старонка п.п.; з Садгармапундарыка Сутры)

Усе нэгатыўныя дзеяньні прыносяць цярпеньне і боль, а ўсе дзеяньні пазытыўныя — шчасьце. (95 старонка п.п.)

Нават калі зьяўляемся дасьведчанымі практыкуючымі, абмяжоўвае нас цела і яго карма. (104 старонка п.п.)

(…) Іншая практыка [доўгага жыцьця] палягае на ратаваньні жывёлаў, якіх вядуць на бойню. (…) Абапіраецца тое на простай «кармічнай» лёгіцы: паколькі адбіраньне жыцьця і крыўджаньне іншых скарачае жыцьцё — то даваньне жыцьця мусіць яго прадаўжаць. (222 старонка)

Іншым мэтадам дапамаганьня памерлым, нязвыкла папулярным у Тыбэце і Гімалаях, зьяўляецца выкуп жывёлаў, якіх вядуць на бойню і адпусканьне іх на волю. (269 старонка п.п.)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Тыбецкая Кніга Жыцьця і Паміраньня» Сог’ял Рынпочэ (назва арыгіналу The Tibetian Book of Living and Dying by Sogyal Rinpoche; у польскім перакладзе «Tybetańska Księga Życia i Umierania» Sogjal Rinpocze http://wyborcza.pl/1,75517,2891488.html)
  2. ^ Старонка Беларускіх Будыстаў http://spakoj.eu/