Квэнтын Тарантына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Квэнцін Таранціна»)
Квэнтын Тарантына
Дата нараджэньня 27 сакавіка 1963(1963-03-27)[1][2][3][…] (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, сцэнарыст, кінарэжысэр, кінапрадусар, кінаактор, пісьменьнік, мантажэр, тэлеактор, рэжысэр
Жанры незалежны фільм[d], баявік[d] і постмадэрнізм
Бацька Тоні Тарантына[d]
Узнагароды
ордэн Мастацтва і літаратуры камандор Ордэна мастацтваў і літаратуры ордэн Заслуг Вугоршчыны
прэмія «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнар прэмія «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнар прэмія Эдгара Алана По[d] (1995) Люм’ер[d] (2013) прэмія BAFTA за найлепшы арыгінальны сцэнар[d] (2013) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] Прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за найлепшы фільм[d] зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] American Choreography Awards[d] прэмія Сыджаскага кінафэстывалю найлепшаму кінарэжысэру[d] (1992) Залатая пальмавая галіна (1994) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшы сцэнар Dallas-Fort Worth Film Critics Association Award for Best Director[d] (1994) Q25405526? (1996) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшы сцэнар прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшы сцэнар прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшы фільм — камэдыя альбо м’юзыкал Залаты Глёбус Оскар Давід ды Данатэльлё[d] (1995) Незалежны дух[d] (1995) ганаровая прэмія «Сэзар»[d] (2011) кінапрэмія «Сатурн»
IMDb ID nm0000233
Подпіс Выява аўтографу

Квэ́нтын Джэром Таранты́на (па-ангельску: Quentin Jerome Tarantino, нарадзіўся 27 сакавіка 1963, Ноксвіл, Тэнэсі, ЗША) — амэрыканскі рэжысэр, сцэнарыст, актор і прадусар. Сусьветную вядомасьць атрымаў пасьля карціны «Крымінальнае чытво» (1994), якая прынесла яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафэстывалю, а таксама прэміі «Оскар» і «Залаты Глёбус» за лепшы сцэнар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 27 сакавіка 1963 году ў Ноксвіле, штат Тенэсі. Пры нараджэньні атрымаў ад маці імя Квінт у гонар каўбою з папулярнага тады сэрыялу з Клінтам Істўудам, але, пазьней, памяняў імя на Квэнтын, верагодна сам не пераняўшы ад маці любові да гэтага фільма. Выхадзец з самой звычайнай беднай сям’і амэрыканскага Поўдня, Квэнтын Тарантына не меў ніякіх прэтэнзіяў на акторскую прафэсію, аднак моцна любіў кіно.

Пасьля сканчэньня школы, Квэнтын Тарантына працаваў у пункце відэапракату, які і паслужыў яму школай для вывучэньня кіно. У адрозьненьне ад «архіўных пацукоў» папярэдняга пакаленьня, накшталт Багдановіча, якія вывучалі кіно ў фільматэках, Тарантына ўспрыняў кіно з тэлевізійнага экрана. Гэта і вызначыла яго пераважную цікавасьць да сюжэту і падзейных элемэнтах жанру, у той час як эстэты вялікага экрана былі першым чынам зачараваныя мантажом, атмасфэрай кадру і дэталямі, зь якіх кадр складаўся.

Тарантына пачаў з напісаньня сцэнараў, затым у 1992 годзе зьняў уласны фільм, «Шалёныя псы». Фільм, які па-новаму падыходзіў да суадносінаў дыялёгу і дзеяньня, прыцягнуў да яго ўсеагульную ўвагу. Пасьля гэтага спачатку ў ход пайшлі сцэнары Тарантына, а потым яго самога сталі запрашаць здымацца ў эпізадычных ролях. Гэты зласьлівага выгляду малады чалавек з качыным носам, глыбока пасаджанымі вачыма і некалькі выбітным падбародкам, натуральна, не выкліча ў гледача тых жа пачуцьцяў, што акторы накшталт Тома Круза. Асоба яго не багатая на дадатныя эмоцыі. Квэнтын Тарантына ва ўласных фільмах і ў фільмах сваіх сяброў грае, як правіла, непрыемных пэрсанажаў, псыхапатаў і раздражняльных нэўрасьценікаў, накшталт малодшага з братоў Гэка ў фантасмагарычным фільме жахаў Робэрта Радрыгеза «Ад заходу да досьвітку». Тым ня менш, на экране Квэнтын Тарантына выглядае досыць натуральна, хоць, зразумела, фільмы зь яго ўдзелам — першым чынам практыкаваньні ў жанравым кіно.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Quentin Tarantino // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Quentin Tarantino // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Quentin Tarantino // BD Gest' (фр.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]