Келіх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шкляны келіх

Келіх — посуд для віна. Адрозніваюць келіхі:

  • для шампанскага. Ёмістасьць — 125—150 г. Канічнай, падоўжанай, цыліндрычнай, грушападобнай і краманчатай формы.
  • для сокаў і піва. Ёмістасьць — 250—400 г. Цыліндрычнай формы на нізкай ножцы.
  • для фруктова-ягадных сокаў, фруктова-ягадных кактэйляў з марозівам або малочных. Ёмістасьць — 250—350 г.

Цікава, што клясычныя келіхі для салодкага шампанскага вырабляліся па форме і памеры грудзей каралевы Францыі Марыі-Антуанэты, якую абезгаловілі ў Парыжы ў 1793 годзе. Гэтыя келіхі адпавядаюць памеру «B» паводле міжнароднай клясыфікацыі памераў жаночых бюстаў і аб’ёму 200 мл паводле мэтрычнай сыстэмы. У наш час такія келіхі выкарыстоўваюцца для падачы шампанскага даволі рэдка[1].

У 1950-я гг. аўстрыец Кляўс Ёзэф Рыдэль стварыў розныя тыпы келіхаў для вінаў розных рэгіёнаў Францыі, Аўстрыі, Італіі, тэкілы, аквавіту, вэрмуту, кіршвасэру, грапы і іншых напояў. Вынайдзеныя ім формы выкарыстоўваюцца і ў наш час[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]