Клён Хрыста (трылёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трылёгія «Клён Хрыста»
Christ Clone Trilogy
Жанр: Хрысьціянскі фантастычны раман
Аўтар: Джэймз БоСэйнёр
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 1998
Выдавецтва: Warner Books
Носьбіт: папера

Трылёгія «Клён Хрыста» (па-ангельску: Christ Clone Trilogy) — навукова-фантастычная трылёгія амэрыканскага пісьменьніка Джэймза БоСэйнёра, якая апісвае падзеі канца сьвету з пункту гледжаньня фікцыялізаванае хрысьціянскае эсхаталёгіі.

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «Паводле Ягонага аблічча»
  2. «Нараджэньне эпохі»
  3. «Непераадольныя сілы»

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая кніга трылёгіі, «Паводле Ягонага аблічча», апавядае пра выяўленьне на Турынскай плашчаніцы жывых чалавечых вузаў, зь якіх склянаванае дзіцё Крыстафэр Гудман. Пра ягонае далейшае жыцьцё аповед вядзе журналіст Дэкер Гоўтарн, галоўны пэрсанаж сэрыі. Асноўнымі падзеямі гэтага раману ёсьць стварэньне Крыстафэра, унебаўзяцьце Царквы і ўзыход Крыстафэра да ключавое ролі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

У «Нараджэньні эпохі» на Зямлю абрынаецца шэраг катастрофаў і мораў. У канцы кнігі Крыстафэр забіты, але пасьля ўваскрасае.

У апошняй кнізе, «Непераадольных сілах», ізноў адбываюцца стыхійныя бедзтвы. Тут выкрываецца сапраўднае аблічча і матывы Крыстафэра. Пасьля канцу сьвету раман сканчаецца апісаньнем наступнага жыцьця.

Асноўныя пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дэкер Гоўтарн

Дэкер — асноўны пратаганіст сэрыі. Вэтэран Віетнаму, а цяпер журналіст і падарожнік. Лагодны, але славалюбны Дэкер цягам усяе трылёгіі заваёўвае ўсё большы посьпех, і напрыканцы займае пасаду начальніка штабу Генэральнага сакратара ААН. Пасаду Генэральнага сакратара займае ягоны прыйманы сын Крыстафэр Гудман, прадказаны ў Адкрыцьці Антыхрыст.

  • Крыстафэр Гудман

Крыстафэр Гудман — называны ў рамане Хрыстовым клёнам. Створаны з жывых вузаў скуры, выяўленых на Турынскай плашчаніцы, клянаваньнем па мэтадзе прафэсара Гары Гудмана, які хацеў дасьледаваць жыцьцяздольнасьць вузаў, што не памерлі цягам 2000 гадоў.

  • Робэрт Мілнэр

Робэрт Мілнэр — былы Генэральны сакратар ААН, які быў духоўным настаўнікам Крыстафэра Гудмана і маральным настаўнікам у ягонай маладосьці, застаўшыся адным з найбліжэйшых дарадцаў, набліжаных асобаў і сяброў Крыстафэра. Мілнэру каля 100 гадоў, аднак дзякуючы пераліваньню Крыстафэравае крыві ён выглядае як мужчына ў росквіце сілаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]