Крыстафэр Марла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстафэр Марла
Christopher Marlowe
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 лютага 1564
Кентэрбэры
Памёр 30 траўня 1593
Дэптфард
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык, драматург
Гады творчасьці 15641593
Мова ангельская мова[1]
Подпіс Выява аўтографу

Кры́стафэр Марла (па-ангельску: Christopher Marlowe) (26 лютага 1564, Кентэрбэры30 траўня 1593, Дэптфард) — ангельскі паэт, перакладчык і драматург лізавэцінскае эпохі, адзін з найвыбітнейшых папярэднікаў Шэксьпіра. Марла быў незвычайнай асобай, доказам чаму быў ня толькі яго яскравы паэтычны талент, але і прыналежнасьць да філязоўскага кружка Ў. Рэйлі, чальцы якога, відаць, веравызнавалі даволі нетрадыцыйныя для свайго часу погляды, ставячы пад сумнёў несьмяротнасьць чалавечае душы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марла нарадзіўся 16 лютага 1564 г. у Кентэрбэры, у сям’і шаўца. У родным горадзе наведваў кентэрбэрыйскую Каралеўскую школу, затым вучыўся ў Кембрыджы. Скончыў Коледж Цела Хрыстова ў Кембрыдзкім унівэрсытэце, стаўшы бакаляўрам (1584), а затым — відаць, па пратэкцыі кіраўніка сакрэтнае службы Ф. Ўолсынгэма — магістрам (1587). Сувязь Марла з апошнім, відаць, і тлумачыць шмат вольнасьцяў у яго паводзінах яшчэ падчас вучобы ў Кембрыджы. Так ён здолеў безтурботна пакінуць Кембрыдж, як тое было зь лютага па чэрвень 1587 г. Ніхто ня ведаў, дзе Марла ўвесь гэты час знаходзіўся. Гэта сайшло яму з рук відаць ня без заступства ўплывовых асобаў Лёндана. Як сьцьвярджаюць многія дасьледчыкі біяграфіі ангельскага паэта і драматурга, у тым ліку і Я. Чарняк у сваёй кнізе «Пяць стагодзьдзяў таемнае вайны» па заданьню Ўолсінгэма Марла выконваў нейкую таемную місію ў Эўропе. Яго мэтай было сабраць падрабязную інфармацыю аб дзейнасьці ангельскага каталіцкага падпольля ў Францыі, якое імкнулася кінуць выклік пратэстанцкаму рэжыму каралеву Элізабэты I.

Пазьней Крыстафэр Марла пераехаў у Лёндан і заняўся актыўнай літаратурнай дзейнасьцю. Тады ж уступіў у літаратурны кружок драматургаў «Унівэрсытэцкія ўмы», куды ўваходзілі паэты Д. Лілі, Т. Нэш, Р. Грын, Дж. Піл і Т. Лодж. Тады ж была пастаўленая яго першая трагедыя «Тамэрлян вялікі, скіфскі пастух». Прыблізна з гэтага часу яго стасункі з урадам стромка мяняюцца. Вальнадумны кружок Ў. Рэйлі, у які ўваходзіў Марла, ня быў ва ўрадзе на добрым рахунку. Лічылася, што там праводзіліся нейкія блюзьнерскія абрады. У траўні 1593 года ў Лёндане адбыліся хваляваньні, у якіх удзельнічалі каталікі і пратэстанты. У горадзе распаўсюдзіліся памфлеты з выпадамі супраць рабочых-імігрантаў з Фляндрыі. Тайны савет шукаў аўтараў паклёпніцкіх заклікаў сярод лёнданскае літаратурнае багемы. Былі зьдзейсьненыя ператрусы, у тым ліку і на кватэры драматурга Томаса Кіда. Пасярод яго папераў былі выяўленыя зацемкі, якія зьмяшчалі ерэтычныя выказваньні: доказы атэізма, адмаўленьне Боскае сутнасьці Хрыста, насьмешкі над ягонымі цудамі. Кід, зьняволены ў турму, паказаў, што паперы належылі Марла і засталіся ад іхняе сумеснае працы над п'есай два гады таму. Быў альбо ня быў Марла таемным агентам, фармальна савет павінен быў дапытаць яго. 20 траўня 1593 г. паэта, які гасьціў у свайго сябра Томаса Ўолсынгэма (кузэна Фрэнсыса Ўолсынгэма) ў маёнтку Скэлбэры (Кент), выклікалі на паседжаньне Таемнага Савета, але не арыштавалі, а толькі загадалі кожны дзень адзначацца ў канцылярыі Савета дагэтуль, пакуль ня будзе вынесены прысуд па яго справе. Ён пераехаў у Дэптфард, верагодна, допыт так і не адбыўся, а праз 10 дзён Марла забілі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыстафэр Марласховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ CONOR.SI