Крыстыян Дыёр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Дыёр
франц. Christian Dior
Род дзейнасьці мадэльер адзеньня
Дата нараджэньня 21 студзеня 1905(1905-01-21)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 кастрычніка 1957(1957-10-24)[4] (52 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гранд-куцюр’е, бізнэсмэн
Навуковая сфэра модны дызайн[d]
Бацька Марыс Дыёр[d]
Маці Madeleine Dior[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну
Сайт dior.com
Подпіс Выява аўтографу

Крыстыя́н Дыё́р (па-француску: Christian Dior; 21 студзеня 1905, Гранвіль, Нармандыя — 24 кастрычніка 1957, Монтэкатыні Тэрмэ, Таскана, Італія) — францускі мадэльер адзеньня.

Парфумэрыя Christian Dior[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парфумэрыя Christian Dior займае 4-е месца ў сьвеце па аб’ёме продажаў. Парфумэрнаму дому Dior належыць мноства адкрыцьцяў у галіне атрыманьня эсэнцыі водараў — напрыклад, эсэнцыя ландыша і ванілі.

Над стварэньнем водараў Christian Dior працавалі: П’ер Бурдон, Олівэр Крэспа, Эдмонд Рудніцка, Олівэр Польж, Т’еры Васэр, Гай Робэрт і іншыя. Усяго ў цяперашні час існуе 97 водараў Dior, першы зь іх быў выпушчаны ў 1947 годзе пад назвай Christian Dior Miss Dior.

Найбольш папулярнымі водарамі Christian Dior зьяўляюцца:

  • Dior Addict (для жанчын)
  • Dior Dune (для жанчын і мужчын)
  • Dior Dolce Vita (для жанчын)
  • Dior Poison (для жанчын)
  • Dior J’adore (для жанчын)
  • Dior Miss Dior Cherie (для жанчын)
  • Dior Fahrenheit (для мужчын)
  • Dior Homme Sport (для мужчын)
  • Dior Higher (для мужчын)

Крыстыяну Дыёру належыць вядомы афарызм аб парфумэрыі: «Парфума — гэта непераўзыдзенае адценьне жаночай індывідуальнасьці, гэта апошні штрых вобразу».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Christian Dior // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Christian Dior // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ Christian Dior // filmportal.de — 2005.
  4. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.