Крэмніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крэмніца
славац. Kremnica
Крэмніца
Герб Крэмніцы
Першыя згадкі: 1328
Краіна: Славаччына
Край: Банскабыстрыцкі
Раён: Ж’яр-над-Гронам
Рэгіён: Тэкаў
Прэзыдэнт места: Зузана Балажава
Плошча: 43,134 км²
Вышыня: 550 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць:  5571 чал.[1]
шчыльнасьць: 129,16 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421 45
Паштовы індэкс: 967 XX
NUTS: 36613516970
Нумарны знак: ZH
Геаграфічныя каардынаты: 48°42′16″ пн. ш. 18°55′6″ у. д. / 48.70444° пн. ш. 18.91833° у. д. / 48.70444; 18.91833Каардынаты: 48°42′16″ пн. ш. 18°55′6″ у. д. / 48.70444° пн. ш. 18.91833° у. д. / 48.70444; 18.91833
Крэмніца на мапе Славаччыны
Крэмніца
Крэмніца
Крэмніца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.kremnica.sk

Крэ́мніца (па-славацку: Kremnica, па-нямецку: Kremnitz, па-вугорску: Körmöcbánya, па-лацінску: Cremnicium) — места ў Банскабыстрыцкім краі Славаччыны. Мае багатую горназдабыўчую і мынцарскую мінуўшчыну. За часам Вугорскага каралеўства мела статус вольнага каралеўскага шахцёрскага места.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сярэднявеччы і Новым часе Крэмніца была адным з галоўных шахцёрскіх местаў сьвету дзякуючы сваім вялізным пакладам залатой руды ў Крэмніцкіх гарах. Першыя зьвесткі пра падземную здабычу зьяўляюцца ў IX стагодзьдзі.

Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах 17 лістапада 1328 року, калі вугорскі кароль Карл I Робэрт надаў Крэмніцбані прывілей вольнага каралеўскага шахцёрскага і мынцарскага места, а таксама заснаваў тут мынцу, якая на працягу свайго існаваньня біла залатыя і срэбраныя манэты для розных эўрапейскіх каралеўскіх двароў. Флорыны, а пазьней і знакамітыя крэмніцкія дукаты служылі плацёжнымі сродкамі ў міжнародных разьлікаў праз сваю надзвычайную чысьціню золата, зьяўляючыся таксама ўзорам для ўсіх эўрапейскіх мынцаў. Крэмніцкая мынца сталася адной з найстарэйшых падобных у сьвеце і адной зь нешматлікіх, якія не спынілі сваю дзейнасьць. У цяперашні час тут выпускаюцца славацкія эўра.

Здабыча руды і мынцарства прынесьлі месту багацьце і славу. За найвялікшую вытворчасьць золата ў Вугоршчыне ў XIV стагодзьдзі места атрымала прыстаўка «залатая» Крэмніца.

У 1331 року Крэмніца стала рэзыдэнцыяй камэрграфа, які курыраваў усе шахты і мынцы ў дванаццаці камітатах Вугоршчыны. Напрыканцы XIV стагодзьдзя Крэмніца стала сталіцай шахцёрскіх гарадоў у цэнтральнай Верхняй Вугоршчыне, у XV стагодзьдзі стала другім па значнасьці вугорскім местам, пастаянна атрымліваючы новыя прывілеі.

Здабыча золата і вытворчасьць манэтаў у Крэмніцы дасягнулі кульмінацыі ў XIV—XV стагодзьдзях. Як адзін з найістотнейшых цэнтраў пратэстанцкай Рэфармацыі ў краіне, места ўваходзіла ў пратэстанцкую «Лігу сямі шахцёрскіх местаў» разам з Баньска Белай, Баньска Быстрыцай, Баньска Шт’яўніцай, Льюбетавай, Нова Баняй і Пуканцам.

У 1765—1772 роках у месьце быў пастаўлены адзін з апошніх моравых слупоў у габсбурскіх уладаньнях.

Пазьней золатаздабыча становіцца ўсё даражэйшай з-за таго, што даводзілася капаць усё глыбейшыя і глыбейшыя шахты. Апошняе золата было здабытае ў 1970 року, і з таго часу ўсе шахты зачыненыя.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Моравы слуп Найсьвятой Тройцы (1765—1772)

Этнічны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле веравызнаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура і славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крэмніцкі мескі замак

Партнэрскія месты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Počet obyvateľov k 31.12.2011 (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky. Праверана 4 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крэмніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў