Кумбрыйская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кумбрыйская мова
Колькасьць карыстальнікаў мёртвая мова
Клясыфікацыя Індаэўрапейская моўная сям'я

 Кельцкая група
  Астраўная група    Брыцкая падгрупа
     Кумбрыйская мова

Афіцыйны статус
Вымерла: XII стагодзьдзе
Коды мовы
ISO 639-2(Б) cel
ISO 639-3 xcb

Кумбрыйская мова (па-ангельску: Cumbric) — вымерлая мова, якая ўваходзіць у склад брыцкай падгрупы астраўнога арэалу кельцкай галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і.

На кумбрыйскай мове размаўляла насельніцтва цяперашняй паўночнай Ангельшчына і паўднёвай часткі Шатляндыі, — гэтак званай Старажытнай Поўначы (па-валійску: Yr Hen Ogledd).[1] Кумбрыйская мова дала назоў графству Кумбрыя ў Ангельшчыне.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычна ўзыходзіць да часоў, калі плямëны брытаў складалі большасьць насельніцтва ва ўсëй паўднëвай і цэнтральнай Брытаніі, але на той час існавала яшчэ адзіная прабрыцкая мова. Пачынаючы з канца першай паловы І тыс. н. э. у Брытанію пранікаюць германскія плямëны англаў, саксаў ды ютаў (поўдзень і ўсход), крыху пазьней таксама гэлы (з пачатку другой паловы І тыс. н. э.), пасьля чаго дыфэрэнцыяцыя брыцкіх гаворак узмацнілася.

Гісторыю кумбрыйскай мовы прынята адлічваць ад 616 году, калі пасьля Бітвы пры Чэстэры англа-саксонскае каралеўства Нартумбрыя канчаткова адрэзала жыхароў «Старажытнай Поўначы» ад цяперашніх валійцаў. Да гэтага часу цяперашнія Кумбрыя і Ўэйлз былі адным культурным і моўным цэлым. Наяўныя тапанімічныя зьвесткі паказваюць, што кумбрыйская мова была вельмі блізкай іншым мовам брыцкай падгрупы, і насамрэч, валійскай. Кумбрыйская мова канчаткова вымерла да 1112-га стагодзьдзяў.[2]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Koch, John T. (2006). Celtic Culture: a historical encyclopedia. ABC-CLIO. pp. 515–516.
  2. ^ Nicolaisen, W. F. H. Scottish Place Names p. 131

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Filppula, Markku; Juhani Klemola, and Heli Paulasto (2008). English and Celtic in contact. Psychology Press. ISBN 0-415-26602-5. Retrieved December 2, 2010.
  • Jackson, Kenneth H. (1953). Language and History in Early Britain. Edinburgh: Edinburgh University Press.
  • James, Alan G. (2008). "A Cumbric Diaspora?". In O. J. Padel and D. Parsons (eds.). A Commodity of Good Names:essays in honour of Margaret Gelling. Stamford: Shaun Tyas. pp. 187–203. ISBN 978-1-900289-90-0.
  • Koch, John T. (2006). Celtic Culture: a historical encyclopedia. ABC-CLIO.
  • Oram, Richard (2000). The Lordship of Galloway. Edinburgh: John Donald. ISBN 0-85976-541-5.