Кунта-Хаджы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ахмет Кунта-Хаджы Кішыеў

Ахмет Кунта-Хаджы Кішыеў - чачэнскі суфій, быў самым пасьлядоўным мусульманскім пацыфістым. Выступаў за мірнае суіснаваньне народаў, супраць вайны (у т.л. газавату, абвешчанага Шамілем). Прапаведаваў не забруджваць ваду, ня крыўдзіць жывёлаў, не адказваць злом на зло і не насіць зброі. На першае месца ставіў нацыянальную, а не рэлігійную адметнасьць. У студзені 1864 быў арыштаваны расейскімі войскамі й сасланы ў аддаленыя губэрні.