Кілмарнок (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кілмарнок
Поўная назва Kilmarnock Football Club
Заснаваны 1869
Горад Кілмарнок, Шатляндыя
Стадыён Рэгбі Парк
Умяшчальнасьць: 18 128
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
kilmarnockfc.co.uk (анг.)

«Кілмарнок» (па-ангельску: Kilmarnock Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з аднайменнага мястэчка, графства Эйршыр. Быў заснаваны ў 1869 годзе, «Кілі» зьяўляюцца найстарэйшым з сучасных клюбаў Прэм’ер-лігі. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Рэгбі Парк». Клюб згуляў першую афіцыйную гульню ў футбольнай гісторыі Шатляндыі зь цяпер неіснуючым клюбам «Рэнтанам» у 1873 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне клюбу адсылае да часоў, калі футбол у Шатляндыі толькі зьяўляўся. У 1869 годзе гульцы ў крыкет шукалі для сябе занятак пасьля сканчэньня крыкетнага сэзону й сфармавалі футбольны клюб. Першапачаткова клюб выкарыстоўваў рэгбійныя правілы, але з-за розных праблемаў было вырашына перайсьці на футбольныя правілы. Рэгбійнае мінулае адлюстравана ў назьве хатняга стадыёну ― «Рэгбі Парк».

У 1873 годзе клюб уступіў у Шатляндзкую футбольную асацыяцыю, каб прыняць удзел у першым розыгрышы кубку Шатляндыі. Так здарылася, што клюб прыняў удзел у першым матчы турніру 18 кастрычніка 1873 году, які быў першай афіцыйнай футбольнай гульнёй Шатляндыі. Але клюб атрымаў у дэбюце паразу зь лікам 0:2 ад «Рэнтану».

З 1895 году клюб гуляе ў турнірах шатляндзкіх лігаў. А ў 1899 годзе ўпершыню згуляў у найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Шатляндыі. Клюб за сваю гісторыю восем разоў выходзіў у фінал Кубка Шатляндыі, дзе тройчы перамагаў. У фінал Кубка лігі Шатляндыі клюб выходзіў пяць разоў, але гэты трафэй так і не ўвайшоў у сьпіс дасягненьняў «Кілі».

Найвышэйшага посьпеху клюб дасягнуў у 1965 годзе, калі на пасту галоўнага трэнэра стаяў Ўілі Ўодэл. Для перамогі ў чэмпіянаце Шатляндыі «Кілмарноку» не хапала толькі перамогі ў гасьцёх у гульні супраць «Гартсу» й клюб яе дамогся. Перамога зь лікам 2:0 прынесла «Кілі» пакуль адзінае званьне чэмпіёну Шатляндыі.

У 1980-х гадох прасьледваў спад, падчас якога клюб вылецеў з найвышэйшай лігі. Але ў 1993 годзе клюб зноўку вярнуўся ў найвышэйшы сьвет. А ў 1997 годзе здабыў яшчэ адзін, трэці па колькасьці тытул уладальніка Кубка Шатляндыі, калі ў фінале перамог «Фалкірк» зь лікам 1:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]