Кіран Дэсаі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кіран Дэсаі
Kiran Desai
Кіран Дэсаі, 2007
Кіран Дэсаі, 2007
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 3 верасьня 1971 (52 гады)
Нью-Дэлі, Індыя
Бацькі Anita Desai[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, празаік
Гады творчасьці 1998-цяперашні час
Жанр раман
Мова ангельская мова[1]
Значныя творы «Спадчына спустошаных»
Прэміі Букераўская прэмія (2006)
Узнагароды

Кіран Дэсаі (па-ангельску: Kiran Desai; нар. 3 верасьня 1971) — індыйская пісьменьніца. Ляўрэат Букераўскай прэміі 2006 году за раман «Спадчына спустошаных».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіран Дэсаі нарадзілася ў Нью-Дэлі, Індыя, і жила там да 14 гадоў. Потым яна з маткаю адзін год жыла ў Ангельшчыне, а пасьля пераехала ў Злучаные штаты, дзе вывучала творчасьць пісьменьнікаў у Бэнінгтонскім каледжы, ва Унівэрсытэце Холінса й у Калюмбійскім унівэрсытэце[2].

У студзені 2010 году Нобэлеўскі ляўрэат Архан Памук паведаміў, што знаходзіцца ў рамантычных стасунках з Дэсаі.[3].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па ўласных словах аўтаркі значны ўплыў на яе як пісьменьніцу аказала яе маці Аніта Дэсаі[2].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1998 «Хулабала ў фруктовым садзе гуаявы» (Hullabaloo in the Guava Orchard)
  • 2006 «Спадчына спустошаных» (The Inheritance of Loss)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Desai, Kiran, 1971- // CONOR.SI
  2. ^ а б Інтэрвію штомесячнаму кніжнаму агляду «boldtype»
  3. ^ 'Pamuk: It's no secret, Kiran is my girlfriend', Times of India, 1 February 2010


Кіран Дэсаісховішча мультымэдыйных матэрыялаў