Ладзіслаў Кліма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ладзіслаў Кліма
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 жніўня 1878(1878-08-22)[1][2][3][…]
Памёр 19 красавіка 1928(1928-04-19)[1][2][5][…] (49 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, філёзаф, драматург
Мова нямецкая[8], лацінская мова[8] і чэская мова[9]

Ладзіслаў Кліма (па-чэску: Ladislav Klíma; 22 жніўня 1878 — 19 красавіка 1928) — чэскі празаік, драматург і паэт, а таксама арыгінальны філёзаф.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Дамажліцах у сям’і канцылярскага службоўца. З маладосьці цікавіўся філязофіяй, наведваў гімназію да 1895 году, калі яго выключылі за непрыязнае выказваньне ў адрас манархіі. Пасьля гэтага перайшоў у загрэбскую гімназію, але, ня скончыўшы яе, вярнуўся ў Прагу, дзе жыў на самоце і пачаў друкавацца ў часопісах. Ня маючы скончанай адукацыі, жыў з спадчыны, якую атрымаў ад сваякоў, а таксама дзякуючы фінансавай дапамозе сяброў, сярод якіх быў вядомы паэт Отакар Бржэзіна.

Ягоная філязофія была заснаваная на тэорыях саліпсызму і валюнтарызму. Знаходзіўся пад уплывам філязофскіх поглядаў Джорджа Бэрклі, Артура Шапэнгаўэра і Фрыдрыха Ніцшэ.

Кліма пісаў філязофскія артыкулы і творы мастацкай літаратуры, але вялікая частка ягоных твораў засталася ў рукапісах і была выдадзеная толькі пасьля ягонай сьмерці. Паводле ўласных словаў, Кліма сам зьнішчыў 90% сваіх твораў. Збор твораў быў выдадзены толькі ў 1990-х гадох.

Пад уплывам сваёй філязофіі Ладзіслаў Кліма адмаўляў здабыткі цывілізацыі, злаўжываў алькаголем. Памёр на сухоты.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Svět jako vědomí a nic (1904)
  • Traktáty a diktáty (1922)
  • Matěj Poctivý (1922)
  • Vteřina a věčnost (1927)
  • Utrpení knížete Sternenhocha (1928)
  • Slavná Nemesis (1932)
  • Vlastní životopis filosofa L.K. (1937)
  • Lidská tragikomedie (1991)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ladislav Klima // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ а б Ladislav KLÍMA // NooSFere (фр.) — 1999.
  3. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  5. ^ Klima // Babelio (фр.) — 2007.
  6. ^ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých ve vinohradské nemocnici, sign. NEMVIN Z1, s. 34 — Т. NEMVIN Z1. — С. 34.
  7. ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
  8. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  9. ^ Klíma, Ladislav, 1878-1928 // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ладзіслаў Клімасховішча мультымэдыйных матэрыялаў