Ладзіслаў Фукс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ла́дзіслаў Фукс (па-чэску: Ladislav Fuks; 24 верасьня 1923, Прага — 19 жніўня 1994, тамсама) — чэскі пісьменьнік, аўтар псыхалягічнай прозы, прысьвечанай самоце і страху чалавека ва ўмовах вайны і фашызму.

Творы Ладзіслава Фукса вельмі самабытныя, вылучаюцца складанай мэтафорыкай і пабудовай сюжэту на дэталях і паўторы матываў.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Pan Theodor Mundstock» (1963, «Спадар Тэадор Мундшток»)
  • «Mí černovlasí bratři» (1964, «Мае чарнявыя браты»)
  • «Variace pro temnou strunu» (1966, «Варыяцыі для цёмнай струны»)
  • «Spalovač mrtvol» (1967, «Крэматар»)
  • «Smrt morčete» (1969, «Сьмерць марской сьвінкі»)
  • «Myši Natálie Mooshabrové» (1970, «Мышы Натальлі Маасгабр»)
  • «Nebožtíci na bále» (1972, «Нябожчыкі на балі»)
  • «Příběh kriminálního rady» (1971, «Справа крымінальнага дарадцы»)
  • «Oslovení ze tmy» (1972, «Зварот зь цемры»)
  • «Obraz Martina Blaskowitze» (1980, «Партрэт Марціна Бласкавіча»)
  • «Návrat z žitného pole» (1974, «Вяратаньне з жытнёвага поля»)
  • «Mrtvý v podchodu» (1976, «Мярцвяк у падземным пераходзе»)
  • «Pasáček z doliny» (1977, «Падпасак з даліны»)
  • «Křišťálový pantoflíček» (1978, «Крыштальны чаравічак»)
  • «Vévodkyně a kuchařka» (1983, «Герцагіня і кухарка»)
  • «Cesta do zaslíbené země» (1990, «Падарожжа ў абяцаную зямлю»)
  • «Moje zrcadlo» (1995, «Маё люстэрка»)