Лодзкі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лодзкі ўнівэрсытэт
Uniwersytet Łódzki
па-лацінску: Universitas Lodziensis
Дэвіз Veritas et Libertas
Дэвіз па-беларуску Праўдзівасьць і свабода
Заснаваны 24 траўня 1945
Рэктар Уладзімеж Ныкель
Факультэтаў 12
Колькасьць пэрсаналу 3827
Колькасьць студэнтаў 42 690
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 51°46′18″ пн. ш. 19°28′23″ у. д. / 51.77167° пн. ш. 19.47306° у. д. / 51.77167; 19.47306Каардынаты: 51°46′18″ пн. ш. 19°28′23″ у. д. / 51.77167° пн. ш. 19.47306° у. д. / 51.77167; 19.47306
Горад Лодзь
Краіна Польшча
Знаходзіцца ў складзе SOCRATES/ERASMUS [1], TEMPUS, INCO-COPERNICUS, ACE, Jean Monnet, CEEPUS, ЭАЎ, АЭШП
Вэб-сайт uni.lodz.pl
Лодзкі ўнівэрсытэт на мапе Польшчы
Лодзкі ўнівэрсытэт
Лодзкі ўнівэрсытэт
Лодзкі ўнівэрсытэт

Лодзкі ўнівэрсытэт (па-польску: Uniwersytet Łódzki) — польскі ўнівэрсытэт, вышэйшая навучальная ўстанова ў Лодзі.

Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1945 годзе на базе пэдінстытуту (19211928), Вышэйшай школы эканамічных навук (19241928) і аддзяленьня Вольнага Польскага Ўнівэрсытэту (19281939). На сёньняшні дзень унівэрсытэт мае 12 факультэтаў і гэта адна з найлепшых ВНУ краіны. У 2007 годзе ўнівэрсытэт патрапіў у сьпіс 500 найлепшых навучальных установаў сьвету па рэйтынгу часопісу The Times.

На цяперашні момант (2008) ва ўнівэрсытэце навучаецца 42 500 студэнтаў і працуе 3827 выкладнікаў.

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Факультэт мэнэджмэнту ўнівэрсытэту ў Лодзі
Будынак рэктарату ўнівэрсытэту ў Лодзі

Іншая інфамацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З самага пачатку існаваньня ўнівэрсытэту кіраўніцтва клапацілася пра супрацоўніцтва з замежнымі ВНУ, якое працягваецца і зараз. Пры ўнівэрсытэце працуе Вышэйшая школа польскай мовы, дзе навучаюцца больш за 300 замежных студэнтаў, каб атрымаць дыплём і магчымасьць паступіць у польскія ВНУ бясплатна.

Таксама ўнівэрсытэт вядомы сваёй бібліятэкай, якая займае другое месца сярод усіх бібліятэк Польшчы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • CD: Guidebook. Адкукацыя за мяжой. — Менск, люты 2005.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]