Лінія Густава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа абароных межаў Зімовай лініі. Лінія Густава адлюстраваная сінім колерам

Лі́нія Гу́става (па-нямецку: Gustav-Linie) — асноўная абаронная лінія ў сыстэме нямецкіх фартыфікацыйных пабудоў пад агульнаю назваю «Зімовая лінія» ў Цэнтральнай Італіі ў рокі Другой сусьветнай вайны.

Аснову абароннай лініі Густава стварала сыстэма фартыфікацыйных пабудоваў, узьведзеная вакол старадаўняга кляштару Монтэ-Касына, які разьмяшчаўся паблізу места Касына ды меў пануючую над паланінай Ліры пазыцыю. Умацаваньні вакол кляштару стваралі для тых, хто абараняўся, выдатныя мажлівасьці супрацьстаяць войскам хаўрусьнікаў, якія прасоўваліся з паўднёвага кірунку.

На «Лініі Густава» адбыліся такія бітвы, як бітва пад Монтэ-Касына ды бітва за Анцыё.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]