Лі Гарві Освальд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лі Гарві Освальд
Lee Harvey Oswald
Освальд падчас службы ў Амэрыканскім корпусе марской пяхоты
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1939
Месца нараджэньня Новы Арлеан, Луізыяна, ЗША
Дата сьмерці 24 лістапада 1963
Месца сьмерці Далас, Тэхас, ЗША
Прычына сьмерці агнястрэльная рана[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Месца вучобы
Занятак работнік
Месца працы
Бацька Робэрт Эдвард Лі Освальд-стар. (1896—1939)
Маці Маргарэт Фрэнсіс Клэвэры (1907—1981)
Жонка Марына Мікалаеўна Прусакова (Марына Освальд Портэр)
Дзеці Джун Лі Освальд (нар. у 1962)
Подпіс Выява аўтографу

Лі Гарві Освальд (па-ангельску: Lee Harvey Oswald; 18 кастрычніка 1939, Новы Арлеан — 24 лістапада 1963, Далас) — адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве амэрыканскага прэзыдэнта Джона Кенэдзі.

Былы марскі пехацінец ЗША, які некаторы час жыў (кастрычнік 1959 — чэрвень 1962) у падсавецкім Менску[1], Освальд быў першапачаткова арыштаваны за забойства паліцыянта, прыкладна праз 40 хвілінаў пасьля таго, як быў застрэлены Кенэдзі. Падазраваны таксама ў забойстве Кенэдзі, Освальд адмаўляў сваё дачыненьне да гэтых забойстваў. Два дні пасьля, падчас пераводу з паліцэйскага кіраваньня ў акруговую турму, Освальд быў застрэлены ўладальнікам начнога клюбу Джэкам Рубі. Гэтае забойства было паказанае ў прамым этэры[2].

Паводле высноваў Камісіі Ўорэна (1964), Освальд 22 лістапада 1963 году за 5,6 сэкунды зьдзейсьніў тры стрэлы ў машыну прэзыдэнта з шостага паверху кніжнага склада ў горадзе Далас, Тэхас (у выніку якіх прэзыдэнт Кенэдзі быў забіты, губэрнатар Тэхасу Канолі цяжка паранены, а адзін зь мінакоў — лёгка), а затым забіў мясцовага паліцэйскага. Паводле заключэньня камісіі, ён «дзейнічаў у адзіночку й без савету або дапамогі».

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аляксандар Лукашук. Сьлед Матылька / Сяргей Дубавец. — Радыё «Свабода», 2011. — 390 с. — (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — ISBN 978-0-929849-41-6
  2. ^ Шишкин О. Шоу, похожее на гангстерский фильм (рас.) Photographer.ru