Мажэйкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мажэйкі
лац. Mažejki
лет. Mažeikiai
Мажэйкі
Герб Мажэйкаў
Першыя згадкі: 1335
Горад з: 1924
Краіна: Летува
Павет: Цельшыцкі
Плошча: 14 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 33 281 чал.
шчыльнасьць: 2377,21 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 89001, 89016, 89021
Геаграфічныя каардынаты: 56°18′40″ пн. ш. 22°20′10″ у. д. / 56.31111° пн. ш. 22.33611° у. д. / 56.31111; 22.33611Каардынаты: 56°18′40″ пн. ш. 22°20′10″ у. д. / 56.31111° пн. ш. 22.33611° у. д. / 56.31111; 22.33611
Мажэйкі на мапе Летувы
Мажэйкі
Мажэйкі
Мажэйкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mazeikiai.lt

Мажэ́йкі (лет. Mažeikiai) — места ў Летуве, на рацэ Віндаве. Адміністрацыйны цэнтар Мажэйкаўскага раёну Цельшыцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 33 281 чалавек (восьмае колькасьцю насельніцтва места краіны). Знаходзяцца каля мяжы з Латвіяй.

Мажэйкі — даўняя вёска гістарычнай Жамойці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Мажэйка (імя)

Мазека або Мазіка (Mazecha, Mazika) — імя германскага паходжаньня[1]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаюцца ў 1335 годзе: у хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца пра выправу ордэнскага войска, у час якой разрабавалі землі князя Мажэйкі.

Пачалі хутка разьвівацца ў 1869 годзе, калі тут прайшла галіна чыгункі Вільня — Лібава. У 1893 годзе ў Мажэйках было 13 крамаў і 5 броварняў. У 1894 годзе тут збудавалі царкву, у 1902 годзе — касьцёл, а ў 1906 — лютэранскую кірху.

У 1924 годзе Мажэйкі атрымалі статус места.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловы цэнтар на поўначы Летувы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства «Mažeikių Nafta».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1120.
  2. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.