Макабі Хайфа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макабі Хайфа
Поўная назва מועדון הכדורגל מכבי חיפה
Заснаваны 1913
Горад Хайфа, Ізраіль
Стадыён Кір’ят-Эліезэр
Умяшчальнасьць: 14 002
Кіраўнік Якаў Шагар[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Мака́бі» (па-габрэйску: מועדון הכדורגל מכבי חיפה) — ізраільскі футбольны клюб з гораду Хайфы. Заснаваны ў 1913 годзе. 15-разовы чэмпіён Ізраілю (1984, 1985, 1989, 1991, 1994, 2001, 2002, 2004, 2005, 2006, 2009, 2011, 2021, 2022, 2023). Шасьціразовы ўладальнік Кубка Ізраілю (1962, 1991, 1993, 1995, 1998, 2016).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб «Макабі» быў створаны ў 1913 годзе на тэрыторыі мутасарыфату Ерусаліму. Паколькі мясцовай футбольнай не існавала на тэрыторыі дзеяньня Брытанскага мандату ў Палестыне да ліпеня 1928 году, клюб гуляў толькі таварыскія матчы. Пасьля некаторага часу занядбаньня, клюб рэарганізаваўся ў лютым 1923 году[1]. У тыя часы клюб ладзіў толькі некалькі матчаў за сэзон, а таксама браў удзел у Габрэйскім кубку. На працягу доўгіх гадоў «Макабі» знаходзіўся ў ценю вечнага канкурэнта «Гапаэлю». У 1942 годзе клюб выйшаў у фінал Народнага кубка, які потым быў пераназваны ў Кубак Ізраілю па стварэньні сувэрэннай ізраільскай дзяржавы. У фінале хайфаўцы з буйным лікам 12:1 саступілі тэль-авіўскаму клюбу «Бэйтар». Нейкімі посьпехамі клюб ня мог пахваліцца ажно да пачатку 1960-х гадоў. У 1962 годзе «Макабі» зноў дакрочыў да фіналу ізраільскага кубка, дзе, нарэшце, перамог суперніка. Фінальны матч супраць тэль-авіўскага «Макабі» скончыўся зь лікам 5:2 на карысьць гульцоў з Хайфы. У наступным годзе каманда яшчэ раз трапіла ў фінал, але гэтым разам саступіла землякам з «Гапаэлю» зь лікам 1:0.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Швэцыі Аб Даніель Сундгрэн 1990
3 Сьцяг Ізраілю Аб Шон Голдбэрг 1995
4 Сьцяг Нігера ПА Алі Магамэд 1995
5 Сьцяг Анголы ПА Мануэл Кафумана 1999
6 Сьцяг Ізраілю ПА Гадзі Кінда 1994
8 Сьцяг Ізраілю Нап Далеў Газыза 1995
9 Сьцяг Гаіці Нап Францьдзі П’еро 1995
11 Сьцяг Ізраілю ПА Ліёр Рэфаэлаў 1986
12 Сьцяг Ізраілю Аб Сун Мэнагэм 1993
14 Сьцяг Ізраілю ПА Ліёр Каса 2005
15 Сьцяг ЗША Нап Кені Саеф 1993
16 Сьцяг Ізраілю Бр Ітамар Ніцан 1987
17 Сьцяг Ізраілю Нап Суф Падгарану 2002
18 Сьцяг Ізраілю ПА Гані Наор 1999
19 Сьцяг Нямеччыны Нап Эрык Шуранаў 2002
21 Сьцяг Ізраілю Нап Дын Давід 1996
22 Сьцяг Ізраілю Аб Іляй Фэйнгальд 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Ізраілю Аб Маор Кандыл 1993
25 Сьцяг Ізраілю Нап Анан Халяйлі 2004
26 Сьцяг Ізраілю ПА Магмуд Джабэр 1999
27 Сьцяг Францыі Аб П’ер Карню 1996
28 Сьцяг Ізраілю ПА Іляй Гаяй 2001
29 Сьцяг Ізраілю Нап Тамэр Гэмэд 1987
30 Сьцяг Сэнэгалу Аб Абдуляй Сэк 1992
31 Сьцяг Расеі Нап Данііл Лесавой (ар. Дынама М.) 1998
32 Сьцяг Ізраілю ПА Зыў Бэн Шымол 2004
40 Сьцяг Ізраілю Бр Шарыф Каюф 2001
44 Сьцяг Харватыі Аб Ларэнца Шыміч 1996
55 Сьцяг Ізраілю Аб Рамі Гершон 1988
77 Сьцяг Ізраілю Бр Роээ Фукс 1998
Сьцяг Ізраілю ПА Рой Мошэ Катры 2002
Сьцяг Ізраілю Бр Нітай Грэйс 2004
Сьцяг Ізраілю ПА Магамад Амэр 2003

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Haifa». Historical Jewish Press.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]