Макс Фрыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макс Фрыш
Max Frisch
Макс Фрыш на падарункавай манэце
Макс Фрыш на падарункавай манэце
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 траўня 1911
Цюрых, Швайцарыя
Памёр 4 красавіка 1991
Цюрых, Швайцарыя
Сужэнец Гертруда Фрыш-фон Мэенбург[d] і Марыяна Фрыш[d][1]
Дзеці Урсула Прыс[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці раманіст, драматург, філёзаф
Жанр раман, п’еса
Мова нямецкая[2] і італьянская мова
Прэміі Ерусалімская прэмія (1965)
Узнагароды
камандор Ордэна мастацтваў і літаратуры прэмія Георга Бюхнэра[d] (1958) прэмія імя Конрада Фэрдынанда Мэера[d] (1938) прэмія Вільгельма Раабэ[d] (1954) памятная прэмія Шылера[d] (1965) прэмія Шылера[d] (1973) прэмія міру нямецкіх кнігагандляроў[d] (1976) Нойштацкая літаратурная прэмія[d] (1986) прэмія Гайнрыха Гайнэ[d] (1989) прэмія Шарля Вэёна за нямецкую літаратуру[d] (1958) Ерусалімская прэмія (1965) прэмія «Агульнае дабро» за выбітныя заслугі[d] (1985) ганаровы доктар Бірмінгэмскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Бэрлінскага тэхнічнага ўнівэрсытэту[d]

Макс Фрыш (па-нямецку: Max Frisch; 15 траўня 1911 — 4 красавіка 1991) — швайцарскі раманіст і драматург, які высока ацэнены ў пасьляваеннай нямецкамоўнай літаратуры.

Вокладка п’есы «Бідэрман і падпальшчыкі», 1953
Вокладка раману «Штылер», 1954

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Фрыша быў архітэктарам, маці служыла гувэрнанткай. Вучыўся з 1930 па 1932 год у Цюрыскім унівэрсытэце — вывучаў германістыку. Пасьля сьмерці бацькі кінуў вучобу й паступіў на службу газэтным рэпарцёрам. Тым часам піша «Юрг Рэйнгарт» (1934) і «Адказ з цішыні» (1937). У 1936 годзе паступае на архітэктурнае аддзяленьне Цюрыскай вышэйшай тэхнічнай школы й канчае яго ў 1940-м годзе. У гэты ж пэрыяд ён чытае раман Готфрыда Келера «Зялёны Генрых» і расчароўваецца ва ўласнай творчасьці.

Падчас другой сусьветнай вайны Фрыша заклікаюць у войска, дзе ён пачынае весьці дзёньнік, які публікуе ў 1940-м годзе пад назвай «Лісткі з рэчавага мяшка», затым зьяўляецца раман «J’adore ce qui me brule», які з францускага перакладаецца як «Люблю тое, што мяне спальвае».

Нягледзячы на празаічную дзейнасьць, Фрыш зарабляе на жыцьцё да 50-х гадоў працай архітэктара. Пачынаючы з другой паловы 40-х гадоў Фрыш працуе для тэатра й піша п’есы: «Санта Крус», «Яны зноў сьпяваюць», «Кітайская сьцяна» й шматлікія іншыя.

Сусьветную вядомасьць Максу Фрышу прынесьлі тры раманы: «Штылер» (1954), «Homo Faber» (1957) і «Назаву сябе Гантэнбайн» (1964).

У 60-е гады Фрыш шмат падарожнічае, наведвае Японію, ЗША й іншыя краіны. У 1972 годзе ён пасяляецца ў Бэрліне, а напачатку 80-х гадоў перасяляецца ў ЗША, дзе жыве ў Нью-Ёрку са сваёй спадарожніцай жыцьця Эліс Лок-Керы, якой ён прысьвячае частку сваіх дзёньнікаў. Гэтыя дзёньнікі, знойдзеныя ў архівах яго сакратаркі, апублікаваны ў сакавіку 2010 году. У іх месьцяцца разважаньні пра жыцьцё ў ЗША падчас прэзыдэнцтва Роналда Рэйгана[3].

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П’есы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гісторыя пра Ізідора // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]